Партыя БНФ » «СБ. Беларусь сегодня» адрэагавала на заяву сябраў Моладзі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«СБ. Беларусь сегодня» адрэагавала на заяву сябраў Моладзі БНФ

Дададзена 04.02.2017 12:02:39 | 574 праглядаў

2 лютага выданьне адміністрацыі прэзыднта “СБ. Беларусь сегодня” апублікавала артыкул «Беларусы будуць прыяжджаць у Расею свабодна, як і раней», дзе Дзяржаўны памежны камітэт тлумачыць сытуацыю на мяжы.

У камэнтары афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Антона Бычкоўскага гаворыцца, што «для грамадзян Расеі і Беларусі ўстанаўленьне памежнай зоны нічога не мяняе»: «Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь 4 верасьня 2014 году быў прыняты Указ № 433, накіраваны на ўключэньне ў памежную тэрыторыю шэрагу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на беларуска-расейскім участку мяжы. Гэты ўказ дазволіў органам памежнай службы Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі арганізаваць больш цеснае супрацоўніцтва ў сумесным супрацьдзеяньні транзыту нелегальнай міграцыі, наркатрафіку, незаконнаму перамяшчэньню празь дзяржаўную мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў. На гэты момант, на думку Дзяржпагранкамітэта, гэтага дастаткова для эфэктыўнага забесьпячэньня памежнай бясьпекі».

Аўтар артыкулу спадзяецца, што такое тлумачэньне «зьнізіць напал форумнага запалу і пазбавіць аргумэнтаў каляпалітычных спэкулянтаў рознай ступені вядомасьці». У якасьці прыкладу «спэкулянтаў» прыводзяцца «нейкія актывісты „Моладзi БНФ“, якія дагаварыліся да таго, што патрабуюць „разгледзець пытаньне аб усталяваньні паўнавартаснай мяжы з РФ“».

Лукашэвіч«Пра „каляпалітычных спэкулянтаў рознай ступені вядомасьці“ ў галоўнай дзяржаўнай газэце не напішуць, а нас заўважылі. Заўважылі, бо баяцца. І гэта нездарма — мы набіраем папулярнасьць сярод беларускай моладзі, ладзім вялікую колькасьць культурніцкіх і палітычных акцыяў, актыўна рэагуем на палітычныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, у тым ліку і на паведамленьне пра ўвядзеньне памежнага кантролю», — пракамэнтаваў сытуацыю Радыё Свабода старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч.

2 лютага актывісты «Моладзі БНФ» зь Берасьця і Гомелю зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі і Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем устанавіць памежную зону зь беларускага боку, а таксама выказаліся пра неабходнасьць увядзеньня паўнавартаснага кантролю на мяжы Беларусі і Расеі.

Паводле Радыё Свабода

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.