Партыя БНФ » Менгарвыканкам не дазволіў акцыю на Дзень Волі — “згубілі заяўку”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Менгарвыканкам не дазволіў акцыю на Дзень Волі — “згубілі заяўку”

Дададзена 07.02.2017 6:19:34 | 228 праглядаў

Заяўнікі шэсьця на Дзень Волі атрымалі 7 лютага адказ з Менгарвыканкаму, у якім паведамляецца, што «станоўча вырашыць пытаньне не ўяўляецца магчымым».

У лісьце сьцьвярджаецца, што гарвыканкам 6 студзеня атрымаў ліст пад назвай «Абавязаньні ў арганізацыі і правядзеньні масавага мерапрыемства (дэманстрацыі)», аднак «ліст ня зьмяшчае заявы аб правядзеньні масавага мерапрыемства і інфармацыі, прадугледжанай для такіх зваротаў у адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах».

Таксама чыноўнікі пішуць, што заяўнікі парушылі заканадаўства, агучыўшы дэталі правядзеньня акцыі да атрыманьня дазволу ад уладаў.

«Зьвяртаем увагу, што вамі парушаны арт. 8 Закону, у адпаведнасьці зь якім арганізатары масавага мерапрыемства, а таксама іншыя асобы да атрыманьня дазволу на яго правядзеньне ня маюць права аб’яўляць у СМІ, глябальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт альбо іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і часе яго правядзеньня, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай лістоўкі, плякаты і іншыя матэрыялы», — сказана ў адказе Мінгарвыканкаме.

Паводле чыноўнікаў, у сувязі з гэтым «станоўча вырашыць разглядаемае пытаньне не ўяўляецца магчымым».

У сваю чаргу заяўнікі заяўляюць, што перадалі ўвесь пакет дакумэнтаў уладам. 6 студзеня заяўку і абавязаньні заяўнікаў перадаў у выканкамсябра АГП  Ягор Віняцкі.

адмова

Заяўку на правядзеньне 25 сакавіка акцыі з нагоды Дня Волі 6 студзеня падпісалі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч, а таксама прадстаўнікі АГП, аргкамітэту БХД і Руху “За “Свабоду”. Менгарвыканкам прасілі дазволіць наступны маршрут правядзеньня акцыі: збор на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук, дэманстрацыя праспэктам Незалежнасьці да парку Янкі Купалы. заяўка

Тая самая заяўка, якую згубілі ў Мінгарвыканкаме.

 

Паводле Радыё Свабода

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.