Партыя БНФ » Аргкамітэт Дня Волі-2017 рыхтуе паўторную заяўку на акцыю 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аргкамітэт Дня Волі-2017 рыхтуе паўторную заяўку на акцыю 25 сакавіка

Дададзена 07.02.2017 6:31:25 | 462 праглядаў

7 лютага ў сядзібе БНФ адбылося другое пасяджэньне аргкамітэта Дня Волі-2017, на якім у першую чаргу была разгледжаная адмова Менгарвыканкама ў правядзеньні шэсьця 25 сакавіка ў дзень 99-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

oppTVY0KvZ4Прычына адмовы ў тым, што заяўка, пададзеная 6 студзеня, нібыта “ня ўтрымлівае заявы аб правядзеньні масавага мерапрыемства і інфармацыі, якая прадугледжаная для такіх зваротаў у адпаведнасьці з законам Рэспублікі Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах»”, хоць заяўнікі перадалі уладам увесь пакет неабходных дакумэнтаў.

У сувязі з гэтым аргкамітэт прыняў рашэньне пра падачу новай заяўкі 8 лютага. А для таго, каб ва ўладаў не было падставаў казаць, што было пададзенае ня ўсё, вырашана ўвесь гэты працэс фіксаваць на фота і відэа.

Заяўнікі і кіраўнікі палітычных партыяў, якія ўваходзяць у аргкамітэт, накіруюць заўтра зварот на імя старшыні Менгарвыканкаму з патрабаваньнем правесьці ў бліжэйшыя дні неадкладную сустрэчу зь імі для абмеркаваньня фармату правядзеньня акцыі 25 сакавіка.

Па выніках разгляду адмовы ў правядзеньня шэсьця аргкамітэтам была прынятая адпаведная заява:
Аргкамітэт па святкаваньню Дня Волі абураны дзеяньнямі менскіх уладаў, якія сёньня адмовілі ва ўзгадненьні акцыі па надуманых прычынах (адсутнасьць часткі дакумэнтаў).

Удзельнікі аргкамітэта настойваюць на тым, што ў Менгарвыканкам быў перададзены ўвесь камплект дакумэнтаў, і ўскладаюць адказнасьць за зьнікненьне часткі папераў на супрацоўнікаў ведамства. Мы лічым такія дзеяньні спробай перашкодаў у арганізацыі сьвяткаваньня 99-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Нагадаем, што заяўнікі дэмакратычных мітынгаў і шэсьцяў неаднаразова прапаноўвалі рэгістраваць заявы, якія падавалі на мерапрыемствы, і кожны раз атрымлівалі адмову”.

Таксама была прынятая заява пра адзначэньне 100-годзьдзя Дня беларускага значка, які прайшоў 12 сакавіка 1917 году ў Менску.

Акцыя ў гонар 99-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР заплянаваная на 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30.

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.