Партыя БНФ » Суд адхіліў скаргу Яўгена Скрабутана на штраф за акцыю ў Свіслачы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд адхіліў скаргу Яўгена Скрабутана на штраф за акцыю ў Свіслачы

Дададзена 11.02.2017 12:02:12 | 127 праглядаў

Рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця пра спагнанне з сябры Партыі БНФ Яўгена Скрабутана пяці базавых велічыняў штрафу за мінулагоднюю акцыю памяці паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы пакінулі без зменаў.

СкарабутанПра гэта актывіст паведаміў пасля таго, як атрымаў адказ на сваю скаргу ў Берасьцейскі абласны суд:

Я атрымаў пастанову Берасцейскага абласнога суда. Яны разгледзелі маю скаргу пра тое, што суд Ленінскага раёна Берасця выпісаў мне 5 велічыняў за ўдзел ва ўшанаванні памяці братоў Каліноўскіх у Свіслачы. І я абскарджваў гэтае рашэнне. Суд не задаволіў скаргі і пакінуў тое рашэнне ў сіле.

Большасць удзельнікаў штогадовага фэсту памяці паўстанцаў у Свіслачы былі пакараны штрафамі за “ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Усе яны заяўляюць пра тое, што несанкцыянаванага мерапрыемства не было, а было звычайнае ўшанаванне продкаў (Дзяды). Супрацоўнікі ж міліцыі, якія выступаюць сведкамі, сцвярджаюць адваротнае. “Буду па мажлівасці і надалей абскарджваць рашэнне, аж да Камітэта ААН па правах чалавека”, – зазначыў Яўген Скрабутан.

11

12

13

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Люты 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.