Партыя БНФ » Ільля Дабратвор правёў сход ініцыятыўнай групы па сваім вылучэньні на пасаду старшыні БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ільля Дабратвор правёў сход ініцыятыўнай групы па сваім вылучэньні на пасаду старшыні БНФ

Дададзена 12.02.2017 12:03:42 | 328 праглядаў

Прадпрымальнік Ілля Дабратвор стварае ініцыятыўную групу па вылучэнні на пасаду старшыні Партыі БНФ, чарговы справаздачна-выбарны з’езд якой павінен адбыцца не пазней за 11 кастрычніка.

Першы сход групы адбылося 10 лютага ў Мінску ў цэнтральнай сядзібе БНФ. У ім узялі ўдзел восем актывістаў партыі.

Дабратвор 2016“Партыя БНФ — гэта мая партыя па духу. Я з 1990-х назіраў за ёй, прыходзіў у офіс, браў ўлёткі, раздаваў іх. Адзінае, не ўступаў у партыю, бо вакол яе тады было шмат расколаў, незразумелай гульні, не хацелася у гэтым удзельнічаць, — паведаміў БелаПАН Дабратвор. — Афіцыйна я аформіў чаленства ў партыі ў 2013 годзе, калі, на маю думку, ёй патрэбна была мая дапамога. Да таго ж партыя ўжо супакоілася, у ёй не было ўнутранай барацьбы, яна стала празрысцей і больш дэмакратычнай “.

Свае перавагі ў барацьбе за старшынства ў партыі 35-гадовы Ілля Добротвор бачыць у “маладосці і адсутнасці савецкага досведу ўдзелу ў палітыцы”. “На жаль, людзі савецкай школы пры ўсёй іх дэмакратычнасці застаюцца па менталітэту людзьмі савецкімі. Лічу, што іх эпоха паволі адыходзіць, у тым ліку і ва ўладзе. Улада маладзее, пазбаўляецца ад савецкага наменклатурнага баласта. І нам прыйшоў час абнаўляцца”, — сказаў ён.

Добротвор таксама паведаміў, што ў яго ёсць “праграма тэхнічных змяненняў”, накіраваная на тое, каб зразумець, якое становішча партыі ў рэгіёнах, што трэба памяняць, “каб разбіць негатыўны арэол, які сфармавала вакол партыі дзяржаўная прапаганда”.

Дзеючы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч не зможа ў чарговы раз вылучацца на пасаду кіраўніка арганізацыі. У 2011 годзе ў статут партыі былі ўнесеныя змены, паводле якіх працягласць кіраўніцтва партыяй адной асобай была абмежаваная двума тэрмінамі запар.

Паводле Эўрарадыё

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.