Партыя БНФ » Моладзь БНФ пачала збор подпісаў супраць вучэнняў “Захад-2017″
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ пачала збор подпісаў супраць вучэнняў “Захад-2017″

Дададзена 13.02.2017 12:04:46 | 381 праглядаў

Актывісты мінскай гарадской арганізацыі Моладзі БНФ распачалі збор подпісаў супраць вучэнняў “Захад-2017″.

Пяць актывістаў выйшлі на вуліцы і збіралі подпісы каля ст.м. Плошча Якуба Коласа і бліжэйшых гандлёвых пляцовак. За 2,5 гадзіны маладыя людзі сабралі каля 50 подпісаў.

Ўладзімір Астроўскі

“У асноўным людзі амаль нічога не ведаюць пра гэтыя вучэнні ці яны (вучэнні – рэд. МБНФ) не выклікаюць у іх занепакоенасць”, – кажа актывіст арганізацыі Ўладзімір Астроўскі.

“Падчас збору подпісаў мне стала больш відавочна, як дзейнічае расейская прапаганда ў Беларусі. Людзі састарэлага ўзросту амаль не жадаюць цябе слухаць ці проста кажуць, што гэта не нясе небяспекі”, – падсумоўвае студэнт, які вырашыў дапамагчы нам са зборам подпісаў.

У асноўным супраць вучэнняў падпісваліся маладыя людзі, студэнты. Яны рэагавалі на збор подпісаў пазітыўна, але таксама амаль нічога не ведалі пра гэтыя вучэнні.

Арцём Бабок

Пасля збору подпісаў на вуліцы актывіст мінскай арганізацыі Моладзі БНФ Арцём Бабок пайшоў збіраць подпісы па хатах і за гадзіну сабраў 23 подпісы.

“Па хатах было збіраць лепш, чым на вуліцы. Людзі больш удзялялі табе час, казалі свае думкі, абмяркоўвалі стан эканомікі, палітыкі ў краіне. Было цікава паразмаўляць з людзьмі і пачуць іх кропку гледжання на сітуацыю з вучэннямі Захад-2017″, – кажа сябра Рады Моладзі БНФ Арцём Бабок.

На прыканцы збору подпісаў актывісты раздавалі газеты “Новы Час”. Тут справа пайшла весялей і хутчэй. За хвілін 5-10 людзі разабралі ў нас каля 120 асобнікаў газеты і прасілі яшчэ. Плюс раздача газет стварыла дадатковую ўвагу на актывістаў і подпісы пачалі ставіць актыўней.

Юрый Лукашэвіч

“Такім чынам, мы распачалі сваю кампанію і заклікаем усіх ахвотных далучыцца да агульнай справы. Хоць і не было ажыятажу пры зборы подпісаў, але вельмі важна пачынаць уздымаць гэту тэму і працаваць з самымі рознымі людзьмі”, – кажа кіраўнік арганізацыі Юрый Лукашэвіч.

З сённяшняга дня і да канца сакавіка мы будзем збіраць подпісы на вуліцах горада Мінска. Таксама ўжо сёння распачаўся збор подпісаў і ў іншых гарадах Беларусі, такіх як Магілёў, Гомель, Брэст, Барысаў, Віцебск, Кобрын, Бабруйск, Ліда, Нарач, Рэчыца, Ворша, Салігорск, Маладзечна, Слуцк. У асноўным нашы актывісты будуць збіраць у вучэбных установах, але калі вы жадаеце паставіць свой подпіс ці далучыцца і дапамагчы, то звяжыцеся з намі і мы абавязкова прыйдзем да вас. Таксама ў хуткім часе мы запусцім электроную петыцыю, дзе можна будзе паставіць свой подпіс.

https://static.tildacdn.com/tild6135-3964-4361-b366-373363386561/388609926_456239599.jpg

https://static.tildacdn.com/tild6466-6635-4264-b037-383065323162/388609926_456239602.jpg

https://static.tildacdn.com/tild6333-6630-4865-b366-653038303235/388609926_456239603.jpg

https://static.tildacdn.com/tild3739-3935-4536-b330-393262303231/388609926_456239604.jpg

Паводле сайту Моладзі БНФ

 

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.