Партыя БНФ » У Слуцку будуць новыя слуханьні па перайменаваньні вуліцы ў імя Слуцкіх паўстанцаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слуцку будуць новыя слуханьні па перайменаваньні вуліцы ў імя Слуцкіх паўстанцаў

Дададзена 15.02.2017 11:05:08 | 222 праглядаў

У Слуцку будуць новыя слуханьні па перайменаваньні вуліцы ў імя Слуцкіх паўстанцаў. Пра гэта паведаміў старшыня Слуцкай арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч пасьля сустрэчы са старшынём гарсавету.

слуцкГарадзкія ўлады вымушаныя прызначыць новыя грамадзкія слуханьні па перайменаваньні вуліцы Камсамольскай у вуліцу імя Слуцкіх паўстанцаў, атрымаўшы подпісы з сайта электронных пэтыцыяў zvarot.by. Дата і месца правядзеньня слуханьняў пакуль невядомыя.

У сваю чаргу, спадар Амяльковіч нагадаў гарсавету, што згодна з законам аб мясцовых сходах абвестка пра дату і месца іх правядзеньня павінна быць агучана не пазьней як за 15 дзён да мерапрыемства.

Сябры слуцкай арганізацыі Партыі БНФ будуць сачыць за разьвіцьцём сытуацыі і заклікаюць усіх, хто падтрымлівае ідэю ўшанаваньня герояў Слуцкага Збройнага Чыну, узяць удзел у грамадзкіх слуханьнях.

Паводле Радыё Свабода

Травень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.