Партыя БНФ » Ці патрэбны дыялог паміж уладай і апазіцыяй?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ці патрэбны дыялог паміж уладай і апазіцыяй?

Дададзена 17.02.2017 12:01:21 | 272 праглядаў

Дыялог паміж уладай і апазіцыяй у Беларусі вельмі патрэбны, – лічыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ідэю такога дыялога выказаў кіраўнік газеты „Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Янукевіч 26.07.2016 - копіяАле, па словах Аляксея Янукевіча, з боку ўлады пакуль не бачна волі і жадання весці такі дыялог з грамадзянскай супольнасццю. Выдатна, што адбылася сустрэча Сярэдзіча і Лукашэнкі. Аднак пакуль гэта не з’яўляецца ні дыялогам, ні нават знакам гатоўнасці да яго, – лічыць Янукевіч:

– Але я думаю, што перад пагрозамі для незалежнасці, перад пагрозамі для беларускай эканомікі, для выжывання нацыі такі дыялог крытычна неабходны. І мы заўсёды кажам пра ягоную неабходнасць і гатовыя ў ім удзельнічаць на любым роўні.

Мы спадзяемся, што неўзабаве разуменне важнасці гэтага дыялогу з’явіцца і ва ўладаў. І такі дыялог, безумоўна, пад ціскам абставінаў, пачнецца, – кажа Аляксей Янукевіч.

А вось па меркаванні кіраўніка “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча, гэта марныя, утапічныя спадзяванні:

Каб з кімсьці сядаць за круглы стол, трэба мець тых людзей, якіх можна запрасіць. Ці ўяўляе сябой беларуская апазіцыя, дэмакратычны рух нейкую сілу, з якой дыктатар павін лічыцца? Сярэдзіч прыводзіў прыклад Ярузельскага. Але калі той запрашаў кагосьці за круглы стол, там была грамадска-палітычная сіла, было супрацьстаянне. Што ў Беларусі мы назіраем? Хто ў лес, хто па дровы. Таму ўладам няма каго запрашаць за гэты круглы стол, – лічыць Зміцер Дашкевіч.

А па-другое, Аляксандр Лукашэнка, які лічыць сябе ледзь не „месіяй” для Беларусі, не зможа адэкватна, на роўных умовах, весці дыялог з апазіцыяй, нават калі б і ўдалося арганізаваць нейкі круглы стол, – мяркуе Дашкевіч.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.