Партыя БНФ » Чарнобыльскі шлях-2017 пройдзе пад лёзунгамі спыненьня пабудовы АЭС
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Чарнобыльскі шлях-2017 пройдзе пад лёзунгамі спыненьня пабудовы АЭС

Дададзена 15.02.2017 2:14:53 | 444 праглядаў

Традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях», якую дэмакратычныя сілы праводзяць 26 красавіка, у 2017 годзе пройдзе пад лозунгамі неадкладнага спынення будаўніцтва астравецкай АЭС.

SzlachПра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч па выніках пасяджэння аргкамітэта па правядзенні мерапрыемства 15 лютага ў Мінску.

«Дамовіліся, што асноўны акцэнт падчас акцыі будзе рабіцца на патрабаваннях неадкладнага спынення будаўніцтва АЭС. Усе аргументы адносна асаблівасцяў рэактара, якасці пляцоўкі таксама важныя, але другарадныя. Асноўны кансалідуючы пасыл — спыненне будаўніцтва», — адзначыў ён.

Фармат і маршрут акцыі будзе вызначаны на пасяджэнні аргкамітэта. «Сёння прагучалі розныя меркаванні. У выніку вырашылі пачакаць да 17 сакавіка, калі можна будзе ацаніць пратэставы патэнцыял акцый супраць дэкрэта № 3 аб «дармаедах», правядзенне якіх намечана на 17 лютага і 15 сакавіка. З улікам таго, як пройдуць гэтыя акцыі, будзе прымацца канчатковае рашэнне і аб фармаце правядзення «Чарнобыльскага шляху», — сказаў Аляксей Янукевіч.

Акрамя таго, паводле яго слоў, 15 або 22 красавіка плануецца правядзенне канферэнцыі, прысвечанай тэме будаўніцтва АЭС, у тым ліку і з удзелам міжнародных экспертаў.

У склад аргкамітэта «Чарнобыльскага шляху», акрамя Партыі БНФ, таксама ўваходзяць Беларуская партыя «Зялёныя», рух «За Свабоду», Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кампанія «Еўрапейская Беларусь» і асобныя прадстаўнікі грамадскасці.

Паводле газэты “Наша ніва

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.