Партыя БНФ » Лідэр БНФ камэнтуе Марш абураных беларусаў: «Магчыма, гэта пачатак новай Вясны-96»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ камэнтуе Марш абураных беларусаў: «Магчыма, гэта пачатак новай Вясны-96»

Дададзена 19.02.2017 12:01:45 | 818 праглядаў

Раніцай 17 лютага лідэры БНФ, РПГА «Рух За свабоду» і «Гавары праўду» у інтэрвію Радыё Свабода выказаліся крытычна наконт акцыі «Марш абураных беларусаў».

Яны заявілі, што іх арганізацыі не далучыліся да арганізатараў. Мітынг і шэсьце ў Менску завершылася. У акцыі, па розных падліках, у розныя моманты прыняло ўдзел ад 1 да 3 тысяч чалавек.

Радыё Свабода: Аляксей, ці спраўдзіўся ваш прагноз і ці акцыя атрымалася пікетам?

янукевіч78 (2)Янукевіч: Сапраўды людзей прыйшло больш, чым я прагназаваў. Гэта здорава. Гэта дае надзею, што грамадзкае абуджэньне адбываецца. Магчыма, на Дзень Волі і Чарнобыльскі шлях выйдзе больш, чым апошнія гады. Шкадаваньня няма. Гэтая акцыя ня здыме пытаньні. Гэта пачатак. Можна выказаць асьцярожны аптымізм, што наперадзе нас чакае новая вясна па ўзоры 1996 году.

Ранкам вы сказалі Свабодзе: «Сёньня, 17 лютага, мы паглядзім на чарговы „лятучы пікет“, пасьля чаго пытаньні пра няўдзел тых ці іншых арганізацыяў зьнікнуць самі сабой». Ці партыя БНФ далучыцца да чарговай акцыі?

Янукевіч: Што тычыцца чарговай акцыі 15-га сакавіка. Так, дапускаю, мы далучымся і дапаможам арганізатарам распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы. Бо гэтыя акцыі важныя, яны могуць прымусіць рабіць улады сыстэмныя рэформы. Але асноўны акцэнт у нас на Дні Волі. Спадзяюся, што ўсе далучацца.

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Студзень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.