Партыя БНФ » Праект “Жывая мова” у Полацку распачаў працу з прэзэнтацыі кнігі Уладзімера Арлова
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Праект “Жывая мова” у Полацку распачаў працу з прэзэнтацыі кнігі Уладзімера Арлова

Дададзена 22.02.2017 10:18:08 | 270 праглядаў

Першая прэзентацыя кнігі Паўла Татарнікава і Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі» за межамі Менска адбылася ў Полацку. У ёй узяў удзел адзін з аўтараў – Уладзімір Арлоў, для якога Полацак родны горад. Мерапрыемства праходзіла ў рэстарацыі „Раздол”.

Яго арганізатарамі выступілі інфармацыйна-культурніцкі цэнтр «ІніцыАрт», полацкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы і адукацыйны праект „Жывая мова” – паведамляе Радыё Рацыя.

Сустрэча з Уладзімірам Арловым – як раз і з’яўлялася першым паседжаннем „Жывой мовы”. Гэтыя адукацыйныя курсы толькі сёлета ў лютым заснавалі ў Полацку.

На прэзентацыю прыйшло больш ста чалавек, на такую колькасць наведнікаў не разлічвалі арганізатары, бо памяшканне, дзе ладзілася сустрэча, невялікае, большасці палачанам, які прайшлі пабачыць і паслухаць Арлова, прыйшлося рабіць гэта стоя. Уладзімір Арлоў падрабязна распавёў, як вялася праца над кнігай. Асабліва адзначыў малюнкі Паўла Татарнікава, якімі аздоблена выданне. Падзяліся Арлоў і ўспамінамі пра нядаўнія аўтограф-сесіі, якія прайшлі ў Менску, калі па некалькі гадзінаў запар аўтары падпісвалі кнігі ўсім ахвочым. А іх было сталі, што ствараліся вялікія чэргі. За адну такую аўтограф-сесія аўтары падпісвалі каля 300 кніг. У другой палове сустрэчы Уладзіміра Арлоў адказваў на пытанні. І завершалася спатканне полацкай аўтограф-сесіяй.

«Жывая мова» — гэта супольная ініцыятыва полацкай гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і інфармацыйна-культурніцкага цэнтру «ІніцыАрт». Праект, які ўключае ў сябе творчыя сустрэчы і заняткі роднай мовай, прымеркаваны да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.

Галоўная мэта праекту — прадэманстраваць, што беларуская мова насамрэч жывая, гаворыць кіраўніца нядаўна створанага полацкага цэнтру «ІніцыАрт», сябра сойму Партыі БНФ Вольга Дамаскіна:

Вольга ДамаскінаВольга Дамаскіна

«Ідэя зладзіць для жыхароў Полацку нешта адмысловае да 500-х угодкаў кнігадрукаваньня нарадзілася падчас нашых размоў з двума тутэйшымі хлопцамі — музыкам і журналістам Ігарам Палынскім і яшчэ адным музыкам, таксама маладым, але ўжо вядомым Стасем Сілкам. Вырашылі, што зробім нешта на ўзор курсаў культурніцкага кірунку. Штотыдзень будзем запрашаць ахвотных гаварыць паміж сабой па-беларуску. Тэмы гутарак будуць розныя. Напрыклад, раз на месяц будуць адбывацца сустрэчы зь вядомымі цікавымі людзьмі, чые лёсы зьвязаныя з Полацкам. Яшчэ раз на месяц будзем праводзіць майстар-клясы або творчыя майстэрні — хэндмэйду, народных сьпеваў ці яшчэ чагось такога, чаму можна навучыцца ў нашым горадзе. Апрача гэтага, плянуецца, што два разы на месяц будуць праходзіць проста заняткі беларускай мовай» – цытуе Вольгу Дамаскіну Радыё Свабода.

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.