Партыя БНФ » Янукевіч у Курапатах: “Усё залежыць ад таго, наколькі моцным будзе пратэст”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Янукевіч у Курапатах: “Усё залежыць ад таго, наколькі моцным будзе пратэст”

Дададзена 27.02.2017 10:08:19 | 362 праглядаў

Ня менш за 50 чалавек прынялі ўдзел 27 лютага ў надзвычайным сходзе побач з будаўнічай пляцоўкай каля мэмарыяльнага комплексу Курапаты.

Актывісты заклікалі зьбірацца на сход пасьля таго, як сёньня ў Адміністрацыі Першамайскага раёну камісія па разглядзе вынікаў грамадзкіх слуханьняў зацьвердзіла дэталёвы плян, у якім канфліктная пляцоўка каля Курапатаў, дзе нядаўна пачалі будаваць бізнэс-цэнтар, застаецца па-за ахоўнай зонай.

У сходзе прынялі ўдзел як актывісты, так і мясцовыя жыхары. Да прысутных зьвярнуліся сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Севярынец прызначыў агульную мабілізацыю на заўтра а 8-й раніцы, каб блякаваць магчымыя спробы аднавіць будаўнічыя працы. Ён таксама адзначыў, што канфлікт вакол Курапатаў можа зацягнуцца на тыдні, таму трэба разьмяркоўваць вахты паміж актывістамі, каб у намётавым лягеры заўсёды было дастаткова абаронцаў. Севярынец выказаў упэўненасьць, што грамадзтва здольнае спыніць будоўлю.

«Усё залежыць ад таго, наколькі моцным і рашучым будзе пратэст. Канчатковае слова будзе за жыхарамі і абаронцамі Курапатаў», — заявіў у сваю чаргу старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Таксама палітыкі заклікалі прыходзіць 3 сакавіка а 18:00 на агульнагарадзкі мітынг.

Кароткачасовы сход скончыўся агульным скандаваньнем «Жыве Беларусь» і «Верым! Можам! Пераможам!».

Наступны агульны сход абаронцаў Курапатаў ад незаконнай забудовы прызначаны на пятніцу, 3 сакавіка, 18.00 блізу Народнага мэмарыялу Курапаты.

Паводле Радыё Свабода

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.