Партыя БНФ » Янукевіч: “Чыноўнікі збянтэжаныя і чакаюць адмашку Лукашэнкі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Янукевіч: “Чыноўнікі збянтэжаныя і чакаюць адмашку Лукашэнкі”

Дададзена 28.02.2017 12:01:35 | 196 праглядаў

Нязломныя актывісты і грамадзяне ды непахісныя чыноўнікі. Адныя бароняць Курапаты і заклікаюць не дазволіць будоўлі на касцях. Іншыя не бачаць падставаў, каб спыніць працы там, дзе некалі была ахоўная зона мемарыялу.

Баталія не спыняецца восьмы дзень. Яшчэ 27 лютага падавалася, што ёсць пералом і нібыта будаўнікі пачалі вывад тэхнікі. Але цягам дня з’явілася і рашэнне чыноўнікаў: будоўля вядзецца згодна з усімі дазволамі і не мусіць быць прыпыненая. Але актывісты, да якіх далучаецца ўсё больш шараговых грамадзянаў, саступаць не збіраюцца. Усеагульная акцыя каля будоўлі мае адбыцца 3 сакавіка.

«Чыноўнікі трымаюць паўзу і збянтэжаныя тым, што ўзняўся такі грамадскі рэзананс вакол незаконнага рашэння пабудаваць бізнес-цэнтр на тэрыторыі ахоўнай зоны. Яе скарачэнне было незаконным… Канчатковае рашэнне будзе прынятае Менгарвыканкамам, а самыя распараджэнні паступяць ад Аляксандра Лукашэнкі», – заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Паводле тэлеканалу Белсат

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.