Партыя БНФ » Сябраў БНФ з Гародні перасьледуюць за пратэст супраць дэкрэту №3
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябраў БНФ з Гародні перасьледуюць за пратэст супраць дэкрэту №3

Дададзена 02.03.2017 12:40:13 | 159 праглядаў

У Гародні працягваецца пераслед удзельнікаў маршу “Недармаедаў”, што адбыўся 19 лютага – паведамляюць гарадзенскія праваабаронцы. Але пакуль ніхто з прадстаўнікоў палітычных аб’яднаньняў не атрымаў позвы ў суд.

Старшыні Гарадзенскай  гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзіму Саранчукову быў уручаны пратакол, у якім яго абвінавачваюць у тым, што ён 19 лютага  прымаў актыўны ўдзел ў несанкцыянаваным Гарадзенскім выканаўчым камітэтам масавым мерапрыемстве – мітынгу і вулічным шэсці, праз распаўсюджванне сярод прысутных бланкавай папяровай прадукцыі і збор подпісаў за адмену прэзідэнцкага дэкрэта №3 ад 02.04.2015 г., чым парушыў усталяваны парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў і патрабаванні норм артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь – паведамляе сайт “Гарадзенская Вясна“.

СаранчукоўКаментуючы дзеянні міліцыянтаў Вадзім Саранчукоў адзначыў: “Асабіста ў мяне выклікае абурэнне тое, што збор подпісаў супрацоўнікі міліцыі увялі ў склад масавага мерапрыемства і палічылі гэта парушэннем дзеючага заканадаўства. Як мне патлумачыў супрацоўнік Ленінскага РАУСу Аляксей Вайцешка збор подпісаў у гэтым месцы забаронены. Зноў жа уладам можна рабіць ўсё, што заўгодна, напярэдадні тут у цэнтры гораду дэманстравалі аўтаматы і розную зброю дзецям і падлеткам, людзі у вайсковай форме з размалёванымі тварамі паказвалі як ліха яны умеюць забіваць ворага, крычаць і ламаць сваімі галовамі цэглу, гэта можна, а выказваць мірны пратэст, гарантаванае права Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь – нельга, за гэта у суд”.

Як паведамляе Радыё Свабода, пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні складзены таксама ў дачыненьні да актывіста Віталя Гуляка.

Віталь Гуляк, якога выклікалі падпісаць пратакол ажно з Ваўкавыску, адзначыў:

«У мяне няма сумневу, што і суды нам прызначаць на 15 сакавіка, на дзень, калі прызначаная чарговая акцыя супраць дэкрэту № 3. Але гэта будзе яшчэ цікавей, бо тады судзіць нас будуць у Дзень Канстытуцыі».

Нагадаем акцыі пратэсту супраць прэзідэнцкага дэкрэту №3 аб так званых дармаедах 19 лютага 2017 года прайшлі масава па ўсёй краіне.

«Марш недармаедаў» 19 лютага ў Горадні ня быў санкцыянаваны ўладамі, арганізатары атрымалі забарону гарвыканкаму на яго правядзеньне. Тым ня менш некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на Савецкай плошчы і пратэставалі супраць дэкрэту № 3. Гучалі лёзунгі «Жыве Беларусь!», «Не — дэкрэту № 3, Лукашэнка — сыходзь!», «Хто галоўны дармаед — прэзыдэнт!». Гарадзенскі  марш “НеДармаедаў “ сабраў каля 150 удзельнікаў і прайшоў цэнтральнымі вуліцамі горада.

На плошчы зьбіралі подпісы супраць дэкрэту «аб дармаедах», ахвочыя распавядалі свае гісторыі, як яны сталі «дармаедамі». Затым некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральнай вуліцы да аблвыканкаму і спрабавалі перадаць туды сабраныя подпісы супраць дэкрэту № 3, але ім не адчынілі.

Пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў складзеныя таксама на ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3 з Гомеля, Баранавічаў, Бярозы, Магілёва і Віцебска.

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.