Партыя БНФ » Аргкамітэт Дня Волі-2017 рыхтуе дэманстрацыю ў Менску 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аргкамітэт Дня Волі-2017 рыхтуе дэманстрацыю ў Менску 25 сакавіка

Дададзена 02.03.2017 2:00:40 | 714 праглядаў

1 сакавіка ў сядзібе Партыі БНФ адбылася прэс-канфэрэнцыя арганізатараў сёлетняй масавай акцыі з нагоды ўгодкаў абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі

Post_25Калі сытуацыя вакол Курапатаў ня вырашыцца, то стане адной з тэмаў вулічных акцыяў 15 і 25 сакавіка. Калі ж яна абвострыцца, то гэтая тэма выйдзе на першы плян. Пра гэта заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падчас прэс-канфэрэнцыі сяброў аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка.

Арганізатары падалі паўторную заяўку на правядзеньне акцыі 25 сакавіка ў Менску, пасьля таго як у Менгарвыканкаме сказалі, што папярэднюю заяўку згубілі. Адказу ад уладаў арганізатары чакаюць за 5 дзён да пачатку акцыі. Асноўным лёзунгам акцыі на Дзень Волі будзе абарона незалежнасьці Беларусі.

Паводле Янукевіча, акцыі 15 і 25 сакавіка, якія ўжо заяўлены, і традыцыйны “Чарнобыльскі шлях», якія плануецца правесці 26 красавіка, могуць стаць не апошнімі гэтай вясной. «Калі трэба, будуць прызначаныя і іншыя даты пратэстных акцый», – дадаў ён.

Анатоль Лябедзька выказаў перасьцярогу, што ў сацыяльных сетках робіцца адмысловы ўкід, каб супрацьпаставіць дзьве акцыі — 15 і 25 сакавіка. «Гэта правакацыя, каб зьбіць пратэстны настрой», — сказаў палітык.

Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі адзначыў, што прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Някляеў і Генадзь Фядыніч выказалі намер падтрымаць правядзеньне акцыі на Дзень Волі. Паводле Рымашэўскага, апазыцыя павінна паказаць еднасьць. Ён заклікаў таксама ўлады зрабіць 25 сакавіка нацыянальным сьвятам, днём нацыянальнага адзінства.

Паводле старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, акцыя 25 сакавіка пачнецца ў 14.00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Плянуецца дэманстрацыя па праспэкце Незалежнасьці – паведамляе Радыё Свабода.

Удзельнікі аргкамітэту агучылі заклік да ўладаў зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным святам.

«Мы павінны забяспечыць, каб гэты пратэст быў масавым, мірным і годным», — заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён выказаў спадзеў, што да пратэсту далучацца ўдзельнікі сацыяльных акцыяў пратэсту.

Сярод заяўнікаў сёлетняй сьвяточнай акцыі прадстаўнікі пяці арганізацыяў — Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, АГП, аргкамітэту БХД, Руху Салідарнасці «Разам». Удзельнікі прэс-канфэрэнцыі станоўча ацанілі пэрспэктуву далучэньня да аргкамітэту  прадстаўнікоў Беларускага нацыянальнага кангрэсу: папярэдняя дамоўленасьць пра гэта ёсьць, структура плянуе прыняць канчатковае рашэньне да 8 сакавіка.

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.