Партыя БНФ » У Палаце прадстаўнікоў не захацелі пісаць законы па-беларуску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Палаце прадстаўнікоў не захацелі пісаць законы па-беларуску

Дададзена 03.03.2017 12:02:02 | 238 праглядаў

На зварот слонімцаў да Палаты прадстаўнікоў з патрабаваньнем зраўняць на практыцы статус беларускай мовы з расейскай у заканадаўчай сфэры і выдаваць прынятыя парлямэнтам законы па-беларуску, прыйшоў адмоўны адказ.

Подпісы ў Слоніме зьбіралі актывісты Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў з ініцыятывы Сойму Партыі БНФ.

севасьцянПаводле старшыні слонімскай суполкі БНФ Паўла Севасьцяна, сабралі каля ста подпісаў і накіравалі іх на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі. Але адказ, кажа Севасьцян, атрымалі ад старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце Леаніда Цупрыка.

Павал Севасьцян сказаў Радыё Свабода, што з адказу ад парлямэнтароў нічога новага не вынікае. Маўляў, паводле Канстытуцыі дзяржаўнымі мовамі зьяўляюцца расейская і беларуская, а таму дзяржаўныя органы могуць выкарыстоўваць любую зь дзяржаўных моў, у тым ліку і ў нарматыўнай дзейнасьці.

Сярод іншага Цупрык напісаў:

«У адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам разгляд праектаў законаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляецца на той мове, на якой яны былі ўнесены субʼектам права заканадаўчай ініцыятывы. У сваю чаргу, афіцыйнае апублікаваньне нарматыўных прававых актаў ажыцьцяўляецца на той дзяржаўнай мове, на якой яны прыняты».

Паводле Севасьцяна, такі адказ яго не задавальняе, бо яны зьвярталіся да кіраўніка парлямэнту з патрабаваньнем зьмяніць дзейную практыку.

— Сам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка неаднойчы пазытыўна выказваўся пра тое, што заканатворчыя прававыя акты павінны друкавацца на дзьвюх дзяржаўных мовах. А на канкрэтны зварот каля ста грамадзянаў адказ нам дае ня ён сам, а старшыня камісіі… Прыкра, што нават дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, замест таго каб працаваць над падвышэньнем статусу беларускай мовы, на патрабаваньні грамадзян краіны робяць для іх толькі адпіскі. Наагул, сумна, калі абраньнікі народу ня хочуць ужываць мову гэтага народу, а ківаюць у бок «субʼекта права заканадаўчай ініцыятывы».

Паводле Радыё Свабода

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.