Партыя БНФ » Янукевіч у Курапатах: “Пакуль плот стаіць – змаганьне не скончанае”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Янукевіч у Курапатах: “Пакуль плот стаіць – змаганьне не скончанае”

Дададзена 04.03.2017 12:02:17 | 387 праглядаў

Увечары 3 сакавіка ў Курапатах прайшоў агульнагарадскі мітынг з падвядзеннем вынікаў 12-дзённай абароны народнага мэмарыялу.

Акцыя на тэрыторыі лагеру абаронцаў Курапатаў сабрала каля 150 чалавек. Акрамя непасрэдна абаронцаў і мясцовых жыхароў тут можна было сустрэць і вядомых палітыкаў, і творцаў і наўпрост неабыякавых жыхароў сталіцы. Настрой панаваў прыўзняты: людзі прыходзілі з адчуваннем перамогі і свята.

Падрыхтаваліся да мітынгу і сілавікі: на пару сотняў метраў ад лагеру дэяжурыў аўтазак, у дварах чакалі бусікі са спецслужбоўцамі, вялікая колькасць людзей у цывільным спрабавала здымаць усё на камеры. Правакацыяў і канфліктаў, пры гэтым, удалося пазбегнуць.

Зміцера Дашкевіч, арганізатар пратэсту, падчас выступу паўтарыў, што лагер здымецца ў панядзелак, калі інвестар выканае сваё абяцанне ды здыме плот. У гэты ж дзень маюць прыехаць супрацоўнікі зелянбуду ды пачаць рэкультывацыю пляцоўкі. Будаўнічага рыштунку ды бетонных плітаў на тэрыторыі ўжо няма. Сваю задачу Дашкевіч лічыць выкананай.

Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч дадаў, што: “Змаганне няскончанае, пакуль стаіць плот”. Плот, у дадзеным выпадку, не толькі матэрыяльны, але і бюракратычны — палітык лічыць, што варта далей працягваць ціснуць на Мінкульт і Мінгарвыканкам, пакуль за тэрыторыяй не будзе замацаваны ахоўны статус.

Выказаліся і мясцовыя жыхары: адна жанчына распавяла, што “маладафронтаўцы”, пра якіх яна раней нічога не чула, зараз героі і для яе, і для яе дзяцей.

Блогер Эдуард Пальчыс адзначыў, што без падтрымкі мясцовых нічога б не атрымалася: ім варта падзякаваць таксама, як і шасці маладафронтаўцам, якія пачыналі пратэст.

 

 

 

На мітынг завіталі і прадстаўнікі партыі КХП-БНФ, каб перадаць прывітанне абаронцам лагеру ад Зянона Пазьняка ды сабраць у скарбонку грошы на новыя крыжы ва ўрочышчы. Былі заўважаныя ў натоўпе і Андрэй Дзмітрыеў з былой кандыдаткай у прэзідэнты Таццянай Караткевіч, аднак, да мікрафону яны не падыходзілі.

Алесь Чахольскі зачытаў зварот удзельнікаў сходу да ўладаў – генпракуратуры, міністэрства культуры, Менгарвыканкама У ім гучыць патрабаванне аднавіць межы мемарыяла, адмяніць вынікі аўкцыёна на забудову каля Курапат, ўпарадкаваць тэрыторыю, дзе была пачата забудова. Зварот прыняты адзінагалосна – у панядзелак зраніцы ён будзе перададзены ў дзяржаўныя органы (у Менгарвыканкам зварот прынясе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч).

17102103_1650337078316844_790960191_n

Жыццё лагера не скончанае. Пасля мітынгу выступіла спявачка Naka, Андрэй Мельнікаў і іншыя.

Мітынг закончыўся гімнам „Магутны Божа”.

 

У суботу 4 сакавіка ўвечары ў лагер мае завітаць саліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

Паводле газэты “Новы час

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.