Партыя БНФ » У Слоніме зьбіраюць подпісы за вуліцу Івана Шэгі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме зьбіраюць подпісы за вуліцу Івана Шэгі

Дададзена 05.03.2017 12:01:55 | 124 праглядаў

Івана Шэга пайшоў з жыцця восенню 2016 года. Яго добра ведалі і паважалі жыхары Слоніма, шмат гадоў ён дапамагаў людзям, працуючы доктарам-траўматолагам у Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы, а потым заснаваў інфармацыйна-кансультацыйную ўстанову «Шегамедкансульт».

ШэгаІ вось на мінулым тыдні пачаўся збор подпісаў за вуліцу ў гонар Шэгі. Падрабязней пра гэта расказаў грамадскі актывіст, сябра Партыі БНФ, каардынатар слонімскага грамадзянскага цэнтра Віктар Марчык:

Гэта была ініцыятыва Сойму Партыі БНФ, а мы, слонімскія актывісты, гэтую ініцыятыву падтрымалі. Кіраўніцтва Партыі БНФ ужо звярнулася да іншых арганізацый з просьбай наконт падтрымкі. Салідарныя з гэтай ініцыятывай сябры Беларускага нацыянальнага канг­рэса. Сярод тых, хто паставіў свой подпіс за вуліцу Шэгі ў Слоніме, ёсць такія вядомыя ў Беларусі людзі, як Статкевіч, Някляеў, Фядыніч і іншыя.

Тыя слонімцы, якія хочуць таксама паставіць свой подпіс за наданне вуліцы імя доктара Шэгі, могуць звяртацца па тэлефонах +375 44 533-33-74 (Павал Севасцьян), +375 29 615-32-21 (Віктар Марчык).

Сакавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.