Партыя БНФ » У Гародні ўлады забаранілі мітынг 15 сакавіка супраць дэкрэту №3
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні ўлады забаранілі мітынг 15 сакавіка супраць дэкрэту №3

Дададзена 07.03.2017 12:04:19 | 143 праглядаў

Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт у чарговы раз не дазволіў правядзенне мітынгу. Гэтым разам у Каложскім парку, дзе самыя улады вызначылі мейсца для правядзення масавых мерапрыемстваў жыхарам Гародні. Хоць заяўка была аформлена згодна з дзеючым заканадаўствам дэмакратычныя актывісты атрымалі чарговую адпіску.

У адказе заяўнікам гаворыцца, што ў пададзенай заяўцы «ня выкананыя патрабаваньні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы адсутнасьці зьвестак, абавязковых для адлюстраваньня ў заяве на правядзеньне масавага мерапрыемства».

Заяўку на правядзеньне мітынгу за адмену дэкрэту № 3 падавалі прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябры прафсаюзу РЭП і сябры БНФ. Мітынг плянавалася правесьці ў Калоскім парку (месца вызначанае гарвыканкамам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў) у Дзень Канстытуцыі — 15 сакавіка.

mi-2Паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова, заяўку падалі ў адпаведнасьці з артыкулам 5 закону Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997 году № 114-3 «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

— Заява была пададзена, як і належыць, у адпаведнасьці з заканадаўствам. Увесь пералік патрабаваньняў, які выкладзены ў артыкуле 5, мы выканалі. Відавочна, што ўлады імкнуцца не дапусьціць, каб па краіне разгортваліся пратэсты супраць дэкрэту «аб дармаедах». Цяжка зразумець іх лёгіку, бо было б прасьцей дазволіць правесьці гэты мітынг недзе там наводшыбе ў Калоскім парку, чым людзі зноў прыйдуць у цэнтар гораду і будуць пратэставаць супраць дэкрэту. Зрэшты, улады не дазваляюць ніякіх масавых мерапрыемстваў у Горадні з канца 90-х гадоў. Гэта нагадвае тое, як на выбарах перамагае Лукашэнка не ў пяцьдзясят зь нечым адсоткаў, а абавязкова больш за восемдзесят. Нічога ў іх галовах не зьмяняецца.

У Горадні 19 лютага адбыўся «Марш недармаедаў». Ён таксама ня быў санкцыянаваны ўладамі, тым ня менш на яго прыйшлі каля ста чалавек. Вядома, што на 10 чалавек з гэтага ліку складзены пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

mi-1

Паводле Радыё Свабода

Фота – Гарадзенская Вясна

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.