Партыя БНФ » Ціск на дэмакратаў у Оршы: пільны дагляд на мяжы, ператрус у офісе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ціск на дэмакратаў у Оршы: пільны дагляд на мяжы, ператрус у офісе

Дададзена 07.03.2017 12:41:29 | 320 праглядаў

Напярэдадні запланаванага на 12 сакавіка ў Оршы мітынгу пратэсту супраць дэкрэту №3 улады распачалі хвалю ціску спраць аршанскіх дэмакратаў. Спачатку на мяжы быў учынены пільны дагляд у дачыненні да сябры Партыі БНФ Ігара Казьмерчака, а потым міліцыянты ўчынілі сапраўдны напад на офіс мясцовых дэмакратычных арганізацыяў, сканфіскаваўшы кампутары і аргтэхніку.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”, рэдактара незалежнага аршанскага сайта Orsha.eu, сябру Партыі БНФ  і старшыню моладзевага грамадскага аб’яднання “Звяз” Ігара Казмерчака затрымалі на мяжы, калі ён вяртаўся ў Беларусь пасля тыднёвай працоўнай паездкі ў Польшчу.

Беларускія памежнікі адмыслова шукалі ў аўтобусе менавіта Казмерчака і спачатку перагледзелі ўсе асабістыя рэчы журналіста, а затым павялі яго на асабісты дагляд. Ігар Казмярчак распавёў беларускаму Радыё Рацыя  падрабязнасці свайго затрымання:

казмерчак1– Да кіроўцы падышлі тры мытнікі і запыталіся, ці ёсць у аўтобусе Ігар Казмярчак. Папрасілі мяне з рэчамі выйсці. Перагледзелі ўсе рэчы, якія толькі можна было: кожную шкарпэтку, кожную паперку прамацалі рукамі, перагледзелі, вытраслі заплчечнік, папрасілі адкрыць і паказаць ноўтбук, тэлефон. Пасля гэтага павялі на асабісты дагляд, які павінен праходзіць пры прысутнасці лекара, якога там не аказалася. Яны сказалі мне: “Вы ж разумееце, гэта не наша ініцыятыва.

Пасля правядзення асабістага дагляду журналіст быў адпушчаны. Уся працэдура заняла больш за тры гадзіны. Ігар Казмярчак звязвае сваё затрыманне з акцыяй пратэсту супраць дэкрэта на дармаедаў, якая мае адбыцца ў Воршы 12-га сакавіка. Па прадпрыемствах Воршы ўжо некалькі дзён ходзяць прадстаўнікі мясцовага выканкама і пагражаюць людзям звальненнем з працы ў выпадку выхаду на марш. Мясцовыя ўлады перапалоханыя бліжэйшымі пратэстамі, у Воршы ўжо шмат гадоў не было масавых акцый, якія б неслі палітычны і сацыяльны характар.

А панядзелкам 6 сакавіка офіс Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл узялі ў аблогу міліцыянты. распавядае Ігар Казьмярчак:

«Прадстаўнікі розных грамадзкіх структур сабраліся ў офісе па вуліцы Чырвонаармэйскай, 13, каб абмеркаваць бягучыя справы. Усяго нас каля 15-ці чалавек. Дзьверы мы звычайны не зачыняем на замок, бо ня робім нічога незаконнага. Хвілін 20 таму да нас пагрукалі і зайшлі міліцыянты. Заявілі, што да іх „паступіў сыгнал“, нібыта ў нас займаюцца вырабам фальшывых грошай.

Неўзабаве пад’ехалі людзі ў цывільным, са Сьледчага камітэту, пайшлі па вуліцы — а гэта прыватны сэктар — каб шукаць панятых. Хаця пастановы на ператрус нам ніхто не прад’явіў».

Паводле Ігара Казьмерчака, службоўцы спачатку патлумачылі, што хочуць толькі апытаць усіх прысутных. Аднак яшчэ праз колькі хвілінаў прывезьлі пастанову на ператрус – паведамляе Радыё Свабода.

У выніку ператрусу, які доўжыўся больш за тры гадзіны і зацягнуўся да ночы, былі канфіскаваныя ўсе камутары, друкаркі, капіравальная тэхніка, фарба і картрыджы да тэхнікі. Ніхто з дэмакратычных актывістаў затрыманы не быў.

Спадар Казьмярчак зьвязвае нечаканы візыт з тым, што 12-га сакавіка ў Воршы плянуецца «Марш недармаедаў». Зьвесткі пра гэта ўжо распаўсюджаны па сацыяльных сетках, а таксама разьмешчаны на мясцовым незалежным сайце orsha.eu.17191073_1471306359560669_1263297903296377635_n 17191433_1471317442892894_6811723321396945090_n

 

IMG_20170306_213421

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.