Партыя БНФ » Пэнсійная карта вэтэрана вайны Фэлікса Шкірманкова застаецца пад арыштам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пэнсійная карта вэтэрана вайны Фэлікса Шкірманкова застаецца пад арыштам

Дададзена 09.03.2017 12:03:12 | 383 праглядаў

90-гадоваму жыхару Слаўгараду, вэтэрану вайны і сябру Партыі БНФ Феліксу Шкірманкову выплацілі з затрымкаю ў тры тыдні лютаўскую пэнсію. Сёньня яе прынесла паштарка. Пэнсіянэр кажа, што ў яго няма прэтэнзіяў да супрацоўнікаў фонду сацыяльнага забесьпячэньня і чыноўнікаў райвыканкаму.

Шкірманкоў 3«Яны з разуменьнем ставяцца да маёй сытуацыі і як маглі яе стараліся вырашыць. Мая пэнсійная карта, аднак, застаецца пад арыштам», — сказаў журналісту радыё Свабода Фелікс Шкірманкоў.

На Фелікса Шкірманкова распачатая крымінальная справа. Яго вінавацяць у тым, што ён, едучы на ўласнай машыне, зьбіў жанчыну, якая ўпала з ровара і зламала руку. Пацярпелая патрабуе ад Шкірманкова кампэнсацыі ў 5 тысяч рублёў.

Крымінальная справа і стала падставай, каб накласьці арышт на банкаўскі рахунак пэнсіянэра. Як кажа Фелікс Шкірманкоў, яго не інфармавалі, што ён ня можа карыстацца рахункам. На гэты рахунак і пералічылі пэнсію, а зьняць яе стары ня мог. У выніку застаўся бяз грошай і ня мог аплаціць камунальныя паслугі. Пра арышт рахунку ён даведаўся, калі прыйшоў па пэнсію 16 лютага.

Паводле Фелікса Шкірманкова, безграшоўя ён адчуць не пасьпеў. Кажа, што матэрыяльную дапамогу яму сабралі аднапартыйцы і сябры. З фонду сацыяльнай абароны насельніцтва яму выдзелілі дапамогу — 60 рублёў.

23 лютага ў Слаўгарадзкім райвыканкаме абяцалі вырашыць пытаньне з пэнсіяй Шкірманкова. Службоўцы запэўнівалі, што ў банк накіраванае распараджэньне вярнуць пэнсію Шкірманкова на рахунак фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, каб потым перанакіраваць пэнсіянэру.

У прыватных гутарках службоўцы абураліся дзеяньнямі сьледчых. Іх называлі некарэктнымі ў адносінах да чалавека паважнага веку і ўпікалі, што яго не паінфармавалі загадзя пра абмежаваньні ў карыстаньні рахункам.

Паводле Радыё Свабода

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.