Партыя БНФ » Лідэр аршанскай суполкі Партыі БНФ распавядае пра напад міліцыі на офіс
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр аршанскай суполкі Партыі БНФ распавядае пра напад міліцыі на офіс

Дададзена 09.03.2017 6:39:22 | 302 праглядаў

Чарговая хваля пратэстаў накрые беларускія гарады ўжо ў гэтыя выходныя. У пятніцу – Маладзечна. У суботу – Пінск. А ў нядзелю – Бабруйск, Рагачоў ды Ворша. Усюды ўлады не спяць ды наносяць прэвентыўныя ўдары.

Пазаўчорашні сход рэгіянальных актывістаў у Воршы пасля далучэння да яго міліцыянтаў скончыўся ператрусам ды канфіскацыяй офіснай тэхнікі. Паводле кіраўніка гарадской суполкі Партыі БНФ Ігара Казмерчака, някліканыя госці нібыта шукалі фальшывыя грошы, друкаваныя тут апазіцыяй. Падробак, аднак, не знайшлі.

«А вось калі зайшлі ў гэты пакой, то сказалі: о, а вось тут цікава! Тут стаяла тэхніка. Маніторы, канешне ж, не забіралі, а сістэмныя блокі – пазабіралі. Ноўтбук, прынтары…», – узгадвае спадар Казмерчак.

 

Прычына – Марш недармаедаў

Цікава, што напярэдадні налёту на грамадскі офіс Ігара Казмерчака таксама «ператрэслі» і беларускія памежнікі, калі апазіцыянер і журналіст вяртаўся з паездкі ў Польшчу.

«Адназначна звязваю гэта з 12-м чыслом. 12 сакавіка ў Воршы – першы масавы пратэст за апошніх 16 гадоў. Прычым людзі хочуць выйсці так сурʼёзна, бо я чую, як па горадзе размаўляюць: не столькі дармаеды, беспрацоўныя, колькі рэальныя працаўнікі на заводах збіраюцца ісці цэлымі брыгадамі», – тлумачыць Ігар Казмерчак.

Ці атрымаецца запужаць беларусаў?

Спробы націснуць на актывістаў і магчымых лідараў народных хваляванняў гэтымі днямі адбыліся і ў іншых гарадах краіны. Вось толькі ці спрацуюць гэтыя кропкавыя ўдары? Марш недармаедаў у Берасці, які 5 сакавіка сабраў у цэнтры гораду больш за тысячу ўдзельнікаў і адбыўся без удзелу апазіцыйных лідараў, сведчыць пра адваротнае: 11 акцыяў пратэсту, запланаваныя толькі на сакавік па ўсёй краіне, зробяць гэты сакавік для ўладаў сапраўды гарачым.

Паводле тэлеканалу Белсат

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.