Партыя БНФ » У Менску адзначылі 99 год Другой устаўной граматы БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску адзначылі 99 год Другой устаўной граматы БНР

Дададзена 11.03.2017 1:59:35 | 430 праглядаў

9 сакавіка ў сядзібе БНФ сьвяточнай вечарынай адзначылі 99-я ўгодкі прыняцьця Другой устаўной граматы БНР.

На вечарыне выступілі барды Анатоль Кудласевіч, Андрэй Мельнікаў і Зьміцер Захарэвіч.

03FCBDA0-C814-477E-9699-6EAD6B633E41_w1023_r1_sІмпрэза прымеркаваная да стагодзьдзя Першага ўсебеларускага кангрэсу (5 сьнежня 1917 году) і 99-годзьдзя Другой устаўной граматы да народаў Беларусі, прынятай выканаўчым камітэтам Першага ўсебеларускага кангрэсу ў Менску 9 сакавіка 1918 году. Гэтыя падзеі наўпрост паўплывалі на абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году.

«Падобныя вечарыны, круглыя сталы, сустрэчы ствараюць атмасфэру сьвята, бо насамрэч 25 сакавіка для нас сьвята, дзень, калі было заяўлена на ўвесь сьвет, што беларусы маюць права мець незалежнасьць», — заявіў Юрась Губарэвіч, cсябра сойму Партыі БНФ і старшыня ПАГА “Рух «За свабоду»”.

У нядзелю 12 сакавіка адзначаць стагодзьдзе беларускага значка — бел-чырвона-белага знаку, які раздавалі на вуліцах Менску пасьля Лютаўскай рэвалюцыі.

Паводле Радыё Свабода

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.