Партыя БНФ » У Віцебску пададзеная заяўка на масавую акцыю да Дня Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Віцебску пададзеная заяўка на масавую акцыю да Дня Волі

Дададзена 12.03.2017 12:01:34 | 285 праглядаў

У Віцебску падалі заяўку на шэсце і мітынг да Дня Волі са зборам на адной з цэнтральных плошчаў горада і шэсцем па цэнтральнай вуліцы абласнога цэнтра.

Заяўнікамі выступілі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў і сябра РПГА “Рух «За Свабоду»” Леанід Гаравы.

«Мы падалі заяўку на Дзень Волі шэсце і мітынг ў Віцебску. Збор плануецца пасля 12-й на адной з цэнтральных плошчаў горада, а потым рух па вуліцы да другой плошчы, дзе будзе мітынг», — сказаў Леанід Гаравы. Ён нагадаў, што па беларускім заканадаўстве нельга паведаміць дату, месца і час масавай акцыі, як і падрабязнасці маршруту да атрымання дазволу на акцыі.

Галоўным лозунгам акцыі, дадаў сябра РПГА “Рух “За Свабооду”, будзе «За суверэнную і незалежную Беларусь!». І гэта магчыма, калі ў краіне будзе эфектыўная, канкурэнтаздольная эканоміка, будуць створаныя ўмовы для годнага жыцця кожнага чалавека. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць сацыяльныя і палітычныя лозунгі: «За адмену Дэкрэта № 3», «За спыненне зменаў пенсійнай сістэмы да паляпшэння эканамічнага становішча», «Уся ўлада народу на свабодных, тайных і адкрытых выбарах».

Леанід Гаравы адзначыў, што ў цяперашні крызісны час пры масавым збядненні народа варта мірным шляхам выйсці на нацыянальны дыялог дзеля выпрацоўкі курсу да лепшай Беларусі праз правядзенне свабодных, тайных і адкрытых выбараў.

«Дзень Волі — гэта тая знакавая падзея ў жыцці беларускага народу, калі патрыёты Беларусі абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. БССР і Рэспубліка Беларусь — спадкаемцы дзяржаўнасці БНР, і ў святочны дзень варта абмеркаваць на масавым мерапрыемстве, як далей дзейнічаць, каб суверэнітэт і незалежнасць Беларусі ўмацоўваліся, а жыццё простых грамадзян было годным», — заключыў Леанід Гаравы.

Паводле газэты “Наша Ніва

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.