Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў – пра вынікі сустрэчы з уладамі Гародні па дэкрэце №3
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў – пра вынікі сустрэчы з уладамі Гародні па дэкрэце №3

Дададзена 11.03.2017 2:30:27 | 698 праглядаў

10 сакавіка прадстаўнікі Партыі БНФ і іншых дэмакратычных арганізацыяў Гародні сустрэліся з прадстаўнікамі выканаўчай улады.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, яго намеснік Зоя Кулеша, прадстаўнікі адміністрацый раёнаў горада, падатковай, пракурор Гродна.

Не ўсе прадстаўнікі партый змаглі прайсці ў гарвыканкам: пускалі на круглы стол па спісе. Прысутнасці журналістаў, па словах арганізатараў, фармат мерапрыемства не прадугледжваў – паведамляе беларускі партал TUT.BY. Так што аб тым, што гарадскія ўлады абмяркоўвалі з апазіцыяй, ужо пасля 2,5-гадзінны сустрэчы распавялі прадстаўнікі дэмсілаў.

Нягледзячы на заяўленую тэму — абмеркаваньне дэкрэту № 3 — чыноўнікі, паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, распавядалі галоўным чынам пра тое, як разьвіваецца горад. Журналістаў на паседжаньне не пусьцілі. Канкрэтных вынікаў ад сустрэчы апазыцыянэры пакуль ня бачаць.

Прадстаўнікі апазыцыі данесьлі да ўладаў свае патрабаваньні, якія сфармулявалі напярэдадні: поўная адмена дэкрэту № 3; забесьпячэньне канстытуцыйнага права на свабоду сходаў і мітынгаў; спыненьне перасьледу грамадзянаў з палітычных матываў.

Вадзім Саранчукоў

Вадзім Саранчукоў

— Насамрэч ніякага канкрэтнага адказу на нашы пытаньні мы не пачулі. Былі нейкія дзяжурныя слоўцы кшталту: добра, што мы сабраліся і размаўляем, мы хочам ад вас атрымаць нейкія прапановы, мы гатовыя сустракацца. Але нічога канкрэтна пра тое, чаму больш за 10 гадоў у горадзе не дазваляецца праводзіць масавыя мерапрыемствы. Што датычыць перасьледу грамадзян і складзеных пратаколаў за 19 лютага, пракурор патлумачыў, што ўсе пратаколы, згодна з законам, будуць разгледжаныя ў судзе і ніхто не зьбіраецца іх адмяняць.

На сёньняшні дзень практычнага выніку (акрамя таго, што сустрэча адбылася і нібыта зафіксаваная дэклярацыя аб намерах) я пакуль ня бачу.

У сустрэчы з гарадзенскімі гарадзкімі ўладамі з боку апазыцыі ўзялі ўдзел сябры БНФ, АГП, БСДГ, «Гавары праўду», прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП і праваабаронцы - паведамляе Радыё Свабода.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.