Партыя БНФ » Моладзь БНФ павіншавала студэнтаў з надыходзячым Днём Волі і падаравала ім стужкі з арнамэнтам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ павіншавала студэнтаў з надыходзячым Днём Волі і падаравала ім стужкі з арнамэнтам

Дададзена 12.03.2017 11:45:41 | 272 праглядаў

Яшчэ да афіцыйнага адказу мінгарвыканкама адносна дазволу на правядзеньне сёлетняй акцыі 25 сакавіка Моладзь БНФ вырашыла пачаць віншаваць беларусаў з 99-годдзем абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай народнай рэспублікі – паведамляе беларускі партал TUT.BY

Каля галоўнага корпуса Акадэміі мастацтваў на праспекце Незалежнасці яны раздавалі мінакам улёткі і стужкі з арнаментам. Абышлося без затрыманьняў.

Мінакі спакойна рэагавалі на дзеянні актывістаў. Пытанні былі толькі ў адной з супрацоўніц Мінскага політэхнічнага каледжа, які знаходзіцца побач. Яна патрабавала ў хлопцаў дазвол уладаў і пагражала выклікам міліцыі.

 

Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY

8 лютага апазіцыя падала паўторную заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне традыцыйнага шэсця з нагоды Дня Волі. Адказ арганізатары чакаюць атрымаць у бліжэйшы час.

Першая заяўка на правядзенне акцыі была перададзена ў Менгарвыканкам 6 студзеня, але апазіцыі адказалі адмовай. Афіцыйна – з-за няправільна аформленых дакументаў.

 

Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY

Паводле беларускага парталу TUT.BY

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.