Партыя БНФ » Актывіст БНФ запрасіў Лукашэнку на «Народны сход» у Баранавічы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ запрасіў Лукашэнку на «Народны сход» у Баранавічы

Дададзена 14.03.2017 12:28:29 | 322 праглядаў

Актывіст Партыі БНФ Мікола Чарнавус запрасіў Аляксандра Лукашэнку ды іншых чыноўнікаў на «сустрэчу з народам» у Баранавічах.

чарнавусСпадар Чарнавус паведаміў Радыё Свабода, што «Народны сход» плянуецца ў Баранавічах 19 сакавіка ў 16:00 на плошчы Леніна.

На заплянаваны сход апазыцыянэр накіраваў запрашэньне Аляксандру Лукашэнку, старшыням берасьцейскага аблвыканкаму, баранавіцкіх райвыканкаму і гарвыканкаму, тром дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Баранавіцкага раёну, начальніку баранавіцкай міліцыі.

У звароце да гэтых чыноўнікаў гаворыцца:

«Пераканаўчая просьба да ўсіх вышэйпералічаных быць на гэтым сходзе, бо вы ўсе датычныя да абурэньня народу рэспублікі».

На пытаньне Свабоды, якая мэта правядзеньня сходу, Мікола Чарнавус сказаў:

«Народны сход тычыцца ня толькі Дэкрэту № 3, але і карупцыі, жульніцтва ў выканкамах, бязьдзейнасьці кіраўніцтва прадпрыемстваў. Таксама яго мэта — выказаць недавер прызначаным дэпутатам і прэзыдэнту».

Мікалаяў Чарнавусаў старэйшага (БНФ) і малодшага (АГП) 15 сакавіка ў 14:30 чакае суд за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся 26 лютага.

Сёньня стала вядома, што на 19 сакавіка заплянаваны «Народны сход» і ў Слоніме.

Паводле Радыё Свабода

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.