Партыя БНФ » У Менску затрымалі і аштрафавалі двух актывістаў Моладзі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску затрымалі і аштрафавалі двух актывістаў Моладзі БНФ

Дададзена 14.03.2017 1:21:45 | 415 праглядаў

У Менску затрыманыя двое сябраў Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў.

moladz_bnf_yerch_tutby_phsl_20170310_yyd_6561Хлопцаў затрымалі невядомыя на выхадзе з Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа БНТУ, дзе вучацца актывісты.

«Як кажуць супрацоўнікі каледжу, хлапцоў забралі невядомыя людзі на выхадзе з каледжу І ўвезлі іх невядома куды», – распавёў лідэр Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч. Прычына іх затрыманьня – раздача нацыянальнай сымболікі ў цэнтры гораду разам з запрашэньнямі на акцыю 25 сакавіка з нагоды Дня волі.

Пазьней Праваабарончы цэнтар “Вясна” паведаміў, што на юнакоў склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння, па арт. 23.34 КаАП “Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.

Справу Мікалая Логвінава разглядала суддзя Першамайскага суда Менску Анастасія Папко.

Мікалай Логвінаў у судзе віну прызнаў, папрасіў суд вынесці папярэджанне або штаф. Яго паплечнік — Мікіта Краснакуцкі, якога таксама судзілі ў той час, паступіў аналагічным чынам — прызнаў віну цалкам.

Суддзя вынесла рашэнне пакараць Мікалая Логвінава штрафам у пяць базавых велічынь.

Мікіту Краснакуцкага суддзя Юры Гарбатоўскі таксама асудзіў да штрафу ў пяць базавых велічынь.

Мікалай Логвінаў у судзе (фота Праваабарончага цэнтру “Вясна”):

C64lM5_W0AAYt2h

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.