Партыя БНФ » Старшыня гарадзенскай арганізацыі БНФ асуджаны на 13 сутак арышту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня гарадзенскай арганізацыі БНФ асуджаны на 13 сутак арышту

Дададзена 14.03.2017 1:49:14 | 122 праглядаў

Ад раніцы 14 сакавіка працягнуліся суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў». Судзяць прынамсі 13 чалавек у Горадні, прынамсі 3 чалавек у Баранавічах, прынамсі 2 у Берасьці.

У Гародні Галіна Ламашэвіч аштрафаваная на 7 базавых велічыняў, Верамеенка Вольга — на 15, Мікалай Салянік — на 8 – паведамляе Радыё Свабода.

D90D1FB4-4927-4E9D-BB14-BB9FA30B1AC0_w1023_r1_sСтаршыня гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэты прысуд быў вынесены пад споклічы «Ганьба!».

Напярэдадні прысуду лідэр гарадзенскіх фронтаўцаў заявіў: “Безумоўна, калі чалавеку няма чаго есці, ён выходзіць пратэставаць. Але практыка паказвае, што пратэсты не выключна фінансавыя, і нават з большага не фінансавыя. Людзей дастала сістэма кіравання ў краіне, беспрацоўе, палітычны тупік. Усё гэта цалкам перапоўніла чашу цярпення.” Ён лічыць, што прысуд накіраваны на тое, каб максімальна ізаляваць людзей, якія могуць кіраваць пратэстам 15 сакавіка. Але, нягледзячы на гэта, мітынг адбудзецца, а суды толькі выклічуць абурэнне людзей. Вадзім заклікае кожнага праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і быць гатовым заняць месца лідара.

15 сакавіка а 14.30 ў Баранавічах будуць судзіць актывіста БНФ Міколу Чарнавуса і яго сына Міколу Чарнавуса-малодшага за акцыю 26 лютага. У Баранавічах традыцыйна суды прызначаюць на час акцыяў.

Агулам на 14 сакавіка па Беларусі зафіксавана больш за 100 затрыманьняў удзельнікаў і арганіззатараў акцыяў пратэсту.

Cпіс затрыманых за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту папаўняецца на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.