Партыя БНФ » ДАІ двойчы штрафавала старшыню БНФ Аляксея Янукевіча на шляху ў Горадню
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


ДАІ двойчы штрафавала старшыню БНФ Аляксея Янукевіча на шляху ў Горадню

Дададзена 16.03.2017 12:17:25 | 202 праглядаў

“Мяне спынілі, можна сказаць, выхапілі з плыні аўтамабіляў. Цяпер правяраюць пасьведчаньне кіроўцы па базе, якая, вядома, не працуе. Сказалі, будуць зьвязвацца з цэнтрам. Там паведамілі, што ідзе нейкая прафіляктыка, праверыць пасьведчаньне пакуль не ўдаецца. Проста чакаем зараз. Ужо паўтары гадзіны”, – сказаў Янукевіч Радыё Свабода.

stopУ 17.00 Янукевіч паведаміў, што супрацоўнікі ДАІ выпісалі яму штраф за адсутнасьць тэхагляду. Лідэр БНФ мае намер пасьпець на акцыю ў Горадню.

У 18.00 Янукевіч паведаміў, што спынены супрацоўнікамі ДАІ паўторна каля Шчучына. Яго хочуць аштрафаваць за нібыта пратэрмінаваную аптэчку.

«Марш недармаедаў» у Горадні прызначаны на 18.00. Палітычныя актывісты прасілі ў гарадзкіх уладаў дазволу на акцыю, але атрымалі адмову.

14 сакавіка ў Горадні судзілі 12 чалавек, датычных да арганізацыі «Маршу недармаедаў». Трое зь іх, у тым ліку лідэр гарадзенскай філіі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, арыштаваныя на тэрмін ад 13 да 15 сутак. Іншыя атрымалі штрафы.

Марш недармаедаў у Горадні пачаўся а 18 гадзіне. У маршы ўзялі ўдзел каля 500 чалавек.  Па дарозе на марш недармаедаў у Горадні затрымалі таксама машыну здымачнай групы «Белсату». Журналісты не могуць даехаць да месца акцыі.

Паводле Радыё Свабода

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.