Партыя БНФ » Магілёў: затрыманы сябра БНФ Аляксандр Страх, які вёў мітынг пратэсту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Магілёў: затрыманы сябра БНФ Аляксандр Страх, які вёў мітынг пратэсту

Дададзена 16.03.2017 12:29:14 | 69 праглядаў

У Магілёве «Марш недармаедаў», які сабраў каля 500 чалавек, скончыўся затрыманьнямі. Паводле зьвестак праваабаронцаў зьняволена прынамсі дзевяць удзельнікаў акцыі пратэсту.

79C25883-DA56-46E9-939A-FBE9D7609BFD_cx0_cy19_cw0_w1023_r1_sЗ гвалтам затрымлівалі тых хто выступаў на мітынгу, альбо прыйшоў на яго з плякатамі. Людзі спрабавалі перашкодзіць міліцыянтам у цывільным затрымліваць актывістаў – паевдамляе Радыё Свабода.

У зьняволеньні сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Дзьмітры Люнтаў. Ён узяў на сябе ролю вядоўцы мітынгу. У міліцыі і сябра партыі БНФ Аляксандар Страх - ваенны пэнсіянэр пачаў мітынг і разам зь Люнтавым вёў яго.

Затрыманыя за плякаты Канстанцін Чарноў і Алена Кісель

Затрыманыя за плякаты Канстанцін Чарноў і Алена Кісель

 

Затрыманы і бялыніцкі актывіст «Гавары праўду» Алег Мяцеліца. Ён выступаў на мітынгу і заклікаў іншых пераймаць ягоны прыклад. «Нягледзячы на затрыманьне арганізатараў мы мусіў паказаць, што мы здольныя правесьці мітынг і ўладкаваць сваё жыцьцё. Ня бойцеся выступаць і гаварыць пра тое, што ў вас набалела», — зьвяртаўся да грамады Алег Мяцеліца.

Пэнсіянэр Аляксандар Нажэнка таксама сярод затрыманых. Ён чарнобылец і казаў на мітынгу пра сацыяльную несправядлівасьць.

На мітынгу «Марша недармаедаў»

На мітынгу «Марша недармаедаў»

Алена Крэнь утрымліваецца ў Ленінскім аддзеле міліцыі. Гэта пацьвердзіў яе муж. Алена шматдзетная маці. Яна таксама выступала на мітынгу. Паводле жанчыны натхніў яе на выступ блогер Максім Філіповіч, які цяпер у зьняволеньні. Алена запатрабавала, каб яго вызвалілі.

Ігара Чарняка гвалтам зацягнулі ў машыну. На мітынгу ён трымаў плякат «Немагчыма ўжо!». Першы раз людзі адбілі хлопца ад міліцыянтаў. Другі раз, калі яго зацягнулі ў машыну зь дзясятак чалавек перагарадзілі ёй дарогу і ўчынілі патасоўку зь міліцыянтамі. Гвалтам людзей адцясьнілі ад машыны і яна зьехала. Кіраваў затрыманьнем намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі абласной управы ўнутраных спраў палкоўнік Сяргей Волкаў.

Напярэдадні акцыі ў офісе Магілёўскай абласной арганізацыі “БНФ “Адраджэньне” невядомыя асобы залілі замкі уваходнай дзвяры клеем, чым сапсавалі замкі і блакавалі доступ да офіса.

Як паведаміў дзяжурны па офісу Аляксандр Шаўцоў, ён літаральна на 15 хвілін выходзіў з офісу па ўласных справах а калі вярнуўся, то няздоліў трапіць у офіс.

офіс БНФ1 офіс БНФ2

Нагадаем што офіс  Магілёўскай абласной арганізацыі “БНФ “Адраджэньне” месціцца аккурат у будынку ля якога быў абвешчаны збор удзельнікаў сённяшняй акцыі пратэсту “Маршу “недармаедаў” у Магілёве.

Відэазапіс брутальнага затрыманьня і зьбіцьця пратэстоўцаў у Магілёве:

 

Сакавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.