Партыя БНФ » Партыя БНФ і іншыя аб’яднаньні рыхтуюць Дзень Волі ў Берасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ і іншыя аб’яднаньні рыхтуюць Дзень Волі ў Берасьці

Дададзена 16.03.2017 9:49:12 | 351 праглядаў

У Берасці дэмакратычныя сілы маюць намер правесці сумесную акцыю ў Дзень Волі.

Шэсце і мітынг у цэнтральнай частцы горада плануюць 25 сакавіка абласныя структуры Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху „За Свабоду”, незалежных прафсаюзаў, шэрагу грамадскіх арганізацый і ўстаноў рэгіёна.

Дзень Волі 25 сакавіка Берасьце 2Для падрыхтоўкі і правядзення акцыі створаны арганізацыйны камітэт. Заяўку на правядзенне мерапрыемства падаў 10 сакавіка ў Берасцейскі гарвыканкам кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

„Арганізатары гэтай акцыі лічаць яе актуальнай у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтае мерапрыемства павінна паказаць вернасць найвышэйшым каштоўнасцям: свабодзе і незалежнасці, а таксама імкненне да мірнага вырашэння эканамічных і палітычных праблем у краіне шляхам адкрытага абмеркавання і сумеснага прыняцця рашэнняў”, — паведаміў БелаПАН Шыманскі.

Паводле яго слоў, на мітынгу плануецца абмеркаваць шэраг праблем рэгіянальнага і рэспубліканскага маштабу.

„Мы будзем патрабаваць вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці ўсіх асуджаных удзельнікаў мірных пратэстаў супраць дэкрэта № 3 і поўнай яго адмены, — сказаў Шыманскі. — Акрамя гэтага, ёсць праблемы з абаронай інтарэсаў брастаўчан пры прыняцці рашэнняў на ўзроўні гарвыканкама. Нярэдка меркаванні жыхароў ігнаруюцца. Таксама мы лічым, што сёння грамадства пазбаўленае магчымасці змяніць уладу праз выбары, якія праходзяць непразрыста. Вырашэння гэтых праблем мы таксама будзем патрабаваць ад улады”.

Як зазначыў адзін з членаў аргкамітэта старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, выклікае заклапочанасць магчымае пагаршэнне адносін з Еўрасаюзам, справакаванае сілавымі дзеяннямі ўладаў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый за адмену дэкрэта аб „дармаедах”. „Гэта можа прывесці да эканамічнай ізаляцыі, зніжэння ўзроўню жыцця грамадзян і фактычна паставіць пад пагрозу незалежнасць краіны. Мы маем намер прыняць рэзалюцыю, у якой выкажам свае палітычныя і эканамічныя патрабаванні да органаў улады”, — паведаміў Маслоўскі.

Ён сказаў, што на мітынг запрошаныя прадстаўнікі Берасцейскага гарвыканкама.

Заяўкі на правядзеньне масавых акцыяў з нагоды Дня волі 25 сакавіка пададзеныя ў Віцебску, Гародні, Менску, Баранавічах ды іншых гарадах Беларусі.

Паводле Беларускага радыё Рацыя

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.