Партыя БНФ » У Маладэчне пагражаюць звальненьнем за ўдзел у «Маршы недармаедаў» – вылічылі па тэлефонах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Маладэчне пагражаюць звальненьнем за ўдзел у «Маршы недармаедаў» – вылічылі па тэлефонах

Дададзена 17.03.2017 3:44:10 | 267 праглядаў

Некаторыя супрацоўнікі Маладэчанскага заводу мэталаканструкцыяў, філіялу машынабудаўнічага прадпрыемства «Амкадор», швейнай фабрыкі «Юнона» трапілі пад пагрозу звальненьня праз удзел у «маршы недармаедаў».

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла намесьніца старшыні Партыі БНФ Вольга Лагвіновіч, якая жыве ў Маладэчне.

287614BB-8914-414B-92B5-69F032770E25_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s«Да мяне ўжо зьвярнуліся 6 чалавек, якім пагражаюць звальненьнем за ўдзел у „Маршы недармаедаў“ у Маладэчне 10 сакавіка. Пакуль гэтыя людзі не гатовыя называць імёны, бо спрабуюць напісаць тлумачальныя і чакаюць, што сытуацыя вырашыцца без звальненьня», — кажа Вольга Лагвіновіч.

Некаторым папярэджаньні пра магчымае звальненьне прыходзяць памылкова. Напрыклад, на адным буйным прадпрыемстве хочуць звольніць жанчыну, бо яе муж быў на маршы і меў пры сабе тэлефон жонкі. Яна напісала тлумачальную, што ня ўдзельнічала ў пратэсьце, цяпер чакае, што будзе далей.

«Праз сваякоў ад ідэоляга аднаго з прадпрыемства прыйшла інфармацыя, што ўсяго ў Маладэчне праз тэлефоны „вылічылі“ каля 300 чалавек, якія былі на маршы, цяпер ім пагражаюць звальненьнем з працы. Паводле гэтага ідэоляга, на прадпрыемствы спусьцілі разнарадкі ўзяць з гэтых людзей тлумачэньні», — дадае Лагвіновіч.

«Марш недармаедаў» прайшоў у Маладэчне 10 сакавіка. Паводле карэспандэнтаў Радыё Свабода, удзел у акцыі ўзялі 1000 чалавек.

Пасьля маршу былі жорстка затрыманыя людзьмі ў цывільным лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, лідэрка Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, журналіст БелаПАНа Сяргей Каралевіч, а таксама некалькі шараговых удзельнікаў.

Паводле Радыё Свабода

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.