Партыя БНФ » Заяўнікаў акцыі на Дзень Волі ў Менску выклікаюць у Менгарвыканкам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заяўнікаў акцыі на Дзень Волі ў Менску выклікаюць у Менгарвыканкам

Дададзена 18.03.2017 1:01:37 | 333 праглядаў

Заяўнікаў акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка выклікаюць у Менгарвыканкам 20 сакавіка а 17:00.

Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў – Дзяніс Садоўскі.

“Мы будзем настойваць на тым, каб улады далі дазвол на акцыю і пачулі патрабаванні народу прайсціся ў Менску 25 сакавіка легальна мірным шэсцем па заяўленым маршруце”, – адзначыў ён.

Такім чынам улады вырашылі абвесьціць давзол на акцыю ў апошні дазволены па законе тэрмін/

Нагадаем, што заяўнікі просяць дазволіць правесці акцыю ў наступным фармаце: збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук і дэманстрацыю па праспекце Незалежнасці да парку Янкі Купалы.

Подпісы пад заяўкай на акцыю 25 сакавіка паставілі прадстаўнікі руху «За свабоду» (Аляксандар Русевіч), аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (Дзяніс Садоўскі), Абʼяднанай грамадзянскай партыі (Ягор Віняцкі), Партыі БНФ (Зьміцер Касьпяровіч) і руху салідарнасьці «Разам» (Аляксандар Макаў).

17 сакавіка адбыліся  перамовы паміж аргкамітэтам сьвяткаваньня 25 сакавіка і лідэрам БНК Міколам Статкевічам, якія цягнуліся больш за тры гадзіны.

Як паведаміў Радыё Свабода старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, дамовіцца пра супольны маршрут і фармат правядзеньня шэсьця не ўдалося.

«Мы не прыйшлі да агульнай пазыцыі па ўсіх нюансах правядзеньня акцыі 25 сакавіка. Будзем яшчэ сустракацца і абмяркоўваць», — кажа Янукевіч.

Ён удакладніў, што Партыя БНФ выступае за тое, каб увесь маршрут і сцэнар акцыі быў абвешчаны загадзя. Таму што ў іншым выпадку ўдзельнікам будзе цяжка патлумачыць, што правакацыя, а што — не. У гэты ж час некаторыя іншыя арганізатары, у тым ліку Мікола Статкевіч, настойваюць на тым, каб «вырашыць на месцы, арыентуючыся на колькасьць і настрой удзельнікаў».

«Сярод калегаў няма пакуль згоды, каб усе кропкі былі расстаўленыя загадзя. Гэты прынцыповы для нас момант пакуль застаецца адкрытым».

Як сказаў Янукевіч, асноўныя спрэчкі паміж арганізатарамі вядуцца наконт таго, дзе і як акцыя павінна завяршыцца і ці павінна гэта быць агучана загадзя.

Лідэр БНФ лічыць, што калі арганізатары ня змогуць дамовіцца, то дыскусія будзе вынесеная ў публічную прастору. Мяркуецца, што аргкамітэт 25 сакавіка будзе яшчэ раз сустракацца зь Міколам Статкевічам, але канкрэтная дата пакуль не прызначана.

14 сакавіка Мікола Статкевіч заявіў, што бярэ на сябе адказнасьць за правядзеньне акцыі 25 сакавіка.

Тым часам спартова-патрыятычны клюб “Ваяр” запрашае ахвочых далучацца да дружыны аховы сьвяточнага шэсьця 25 сакавіка.

 

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.