Партыя БНФ » Сойм БНФ патрабуе спыніць рэпрэсіі і вызваліць зьняволеных
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сойм БНФ патрабуе спыніць рэпрэсіі і вызваліць зьняволеных

Дададзена 18.03.2017 2:45:09 | 1,197 праглядаў

 

Заява Сойму Партыі БНФ

18 сакавіка 2017 году

 

бнф logo

Патрабуем спыніць рэпрэсіі і вызваліць зняволеных пратэстоўцаў!

Сойм Партыі БНФ выказвае пратэст з нагоды аднаўленьня практыкі масавых затрыманьняў, зьбіцьця ды адміністратыўных арыштаў удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі. Паводле зьвестак праваабаронцаў, цягам мінулых двух тыдняў больш за 200 грамадзянаў Беларусі былі затрыманыя і пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі або штрафамі, у тым ліку — : сябра Сойму Партыі БНФ, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, сябра Сойму Партыі БНФ, кіраўнік Руху за Свабоду Юры Губарэвіч, сябра Рады Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі.

Асаблівае абурэньне выклікае той факт, што большасьць затрыманьняў ажыцьцяўляюць асобы ў цывільнай вопратцы, без апазнавальных знакаў супрацоўнікаў міліцыі і без прад’яўленьня службовых пасьведчаньняў, зь нематываваным ужываньнем грубай фізічнай сілы, у тым ліку супраць жанчынаў.

У зьвязку з вышэйпералічанымі фактамі, Сойм Партыі БНФ патрабуе:

1. Спыніць дзяржаўныя рэпрэсіі супраць уласнага народу ў сувязі з рэалізацыяй грамадзянам свайго права на негвалтоўны пратэст;

2. Скасаваць угрунтаваныя на ілжэсьведчаньнях пастановы судоў аб пакараньні ўдзельнікаў мірных пратэстаў, неадкладна вызваліць усіх адміністрацыйна арыштаваных;

3. Расследаваць усе выпадкі незаконных і непрафэсыйных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы падчас затрыманьняў грамадзянаў ды прыцягнуць вінаватых да адказнасьці;

4. Адправіць у адстаўку міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча;

5. Забясьпечыць заканадаўчыя і практычныя гарантыі рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў Беларусі на мірныя сходы і негвалтоўны пратэст.

 

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.