Партыя БНФ » БНФ запатрабаваў адстаўкі міністра ўнутраных спраў Шуневіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ запатрабаваў адстаўкі міністра ўнутраных спраў Шуневіча

Дададзена 19.03.2017 3:18:39 | 292 праглядаў

Сойм Партыі БНФ прыняў 18 сакавіка заяву з шэрагам патрабаваньняў «з нагоды аднаўленьня практыкі масавых затрыманьняў, зьбіцьця ды адміністрацыйных арыштаў удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі».

Тэкст заявы апублікаваны 18 сакавіка на сайце партыі.

У заяве прыводзяцца імёны затрыманых і асуджаных актывістаў Партыі БНФ, а таксама агульная колькасьць — больш за 200 грамадзянаў краіны — затрыманых, пасаджаных ці аштрафаваных у выніку мірных акцыяў пратэсту «Маршаў недармаедаў».

У БНФ асаблівае абурэньне выклікае тое, што затрыманьні праводзяць «людзі ў цывільным», якія не прадстаўляюцца і не прад’яўляюць дакумэнты. Ужываньне грубай фізычнай сілы пры затрыманьнях БНФ лічыць нематываваным.

шуневічСойм партыі ў сваёй заяве патрабуе спыніць дзяжаўныя рэпрэсыі, скасаваць пастановы судоў і вызваліць зьняволеных, расьсьледаваць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, а таксама адправіць у адстаўку міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

З патрабаваньнямі вызваліць затрыманых «недармаедаў» раней выступаў Эўразьвяз, а таксама амэрыканскі сэнатар Бэн Кардын. Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей казаў у сувязі з затрыманьнямі, што «заўсёды ёсьць асьцярога, што крохкі працэс нармалізацыі стасункаў Беларусі з Эўразьвязам можа застопарыцца ці спыніцца».

Ад міністра Шуневіча летась патрабавалі ў пэтыцыі, падпісанай амаль пяцьцю тысячамі людзей, «навесьці парадак у органах». Адстаўку Шуневіча да таго патрабавалі на форуме «Свабоду палітвязьням».

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.