Партыя БНФ » У Баранавічах напярэдадні акцыі пратэсту затрыманы сябра БНФ Мікалай Чарнавус
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Баранавічах напярэдадні акцыі пратэсту затрыманы сябра БНФ Мікалай Чарнавус

Дададзена 19.03.2017 4:42:27 | 286 праглядаў

У Баранавічах 19 сакавіка міліцыя затрымала грамадзкага актывіста і індывідуальнага прадпрымальніка, сябра Партыі БНФ Мікалая Чарнавуса старэйшага – паведамляе Радыё Свабода.

чарнавус баранавічыЯк паведаміў БелаПАН Чарнавус, каля 12.30 на рынак, дзе ён працуе, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што павінны суправадзіць яго ў гарадзкі аддзел унутраных спраў.

«15 сакавіка мне ўручылі позву, што я павінен зьявіцца ў Баранавіцкі ГАУС 19 сакавіка ў 15.00 у якасьці сьведкі, — патлумачыў Чарнавус. — Міліцыя вырашыла, што я павінен быць там раней. Гэта зроблена для таго, каб ізаляваць мяне на час плянаванай сёньня ў Баранавічах пратэстнай акцыі».

15 сакавіка ў Баранавічах судзілі Мікалая Чарнавуса старэйшага і яго сына, Мікалая Чарнавуса малодшага, актывіста АГП. Мікалай Чарнавус малодшы атрымаў 12 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

«Народны сход» — акцыя пратэсту, якая будзе тычыцца дэкрэту №3 і іншых эканамічных праблем, — абвешчаная ў Баранавічах а 16.00 на плошчы Леніна.

Чарнавус накіраваў запрашэньне на «Народны сход» Аляксандру Лукашэнку, старшыням берасьцейскага аблвыканкаму, баранавіцкіх райвыканкаму і гарвыканкаму, тром дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Баранавіцкага раёну, начальніку баранавіцкай міліцыі.

Таксама 19 сакавіка ў Баранавічах быў затрыманы мясцовы актывіст прафсаюза РЭП Рыгор Грык.

Акцыя 19 сакавіка плянавалася на 16.00, але шырока не анансавалася. За паўгадзіны да гэтага часу на цэнтральнай плошчы гораду зьявіліся некалькі груп з 4-5 чалавекі супрацоўнікаў у цывільным. Калі на плошчы пачалі зьяўляцца ўдзельнікі акцыі, гэтыя асобы сталі папярэджваць пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Праз адсутнасьць лідэраў і гукаўзмацняльнай апаратуры акцыя ў Баранавічах фактычна не адбылася. Людзі крыху пастаялі купкамі і паасобку, але ніхто не прамаўляў – паведамляе Радыё Свабода.

Адзін з удзельнікаў акцыі, мясцовы праваабаронца Сяргей Гоўша сказаў, што “па-сутнасьці акцыя не адбылася”: “Людзі проста прыйшлі і пагаварылі паміж сабою. Было вельмі шмат міліцыянтаў”.

За мінулы баранавіцкі «Марш недармаедаў», які прайшоў 26 лютага, актывістаў каралі штрафамі і турмой.

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.