Партыя БНФ » У Берасьці Партыя БНФ атрымала дазвол на мітынг і шэсьце 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Берасьці Партыя БНФ атрымала дазвол на мітынг і шэсьце 25 сакавіка

Дададзена 21.03.2017 2:16:38 | 920 праглядаў

Брэсцкі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне шэсця і мітынгу 25 сакавіка ў Брэсце ў цэнтральнай частцы горада. Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Мерапрыемствы носяць выключна мірны характар і накіраваныя на выказванне пазіцыі жыхароў горада наконт палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, адзначае адзін з сябраў аргкамітэта, старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

«Мы заклікаем жыхароў горада прыйсці на шэсце і ўзяць з сабой бел-чырвона-белую сімволіку, а на мітынг напісаць сацыяльны ці палітычных лозунг на транспаранце, які адпавядае мэтам масавага мерапрыемства. Улады павінны слухаць уласны народ», — лічыць Ігар Маслоўскі.

Збор удзельнікаў шэсця прызначаны 25 красавіка ў 12.00 на скрыжаванні праспекта Машэрава і Бульвара Касманаўтаў (прып. Машэрава ў бок ЦУМа). Далей шэсце пройдзе па пешаходнай вуліцы Савецкая, затым па вул. Будзёнага да плошчы Свабоды, дзе адбудзецца мітынг. Заканчэнне мерапрыемства у 15.00.

Для падрыхтоўкі і правядзення акцыі ў Брэсце створаны арганізацыйны камітэт па святкаванні Дня Волі. У склад камітэта ўвайшлі прадстаўнікі абласных структур партый БНФ, БСДП, АГП, Руху “За Свабоду”, незалежных прафсаюзаў, шэрагу грамадскіх арганізацый і ўстаноў.

У 99-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары брэсцкай акцыі лічаць дарэчным і неабходным правядзенне масавага мерапрыемства, якое б дакладна засведчыла адданасць жыхароў горада найвышэйшым каштоўнасцям беларускай дзяржавы — свабодзе і незалежнасці, а таксама імкнення да мірнага рашэння эканамічных і палітычных праблем, шляхам іх адкрытага абмеркавання і сумеснага прыняцця рашэнняў.

Заяўнік акцыі, старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі распавёў: “Мы хочам годна адзначыць 99-годдзе абвяшчэння нашай незалежнасці. На акцыі мы будзем патрабаваць неадкладнага вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці ўсіх удзельнікаў мірных пратэстаў і поўнай адмены Дэкрэта №3. Мы маем намер абмеркаваць такую праблему, як прыняцце рашэнняў на мясцовым узроўні. На наш погляд, большасць мясцовых рашэнняў прымаецца без уліку меркаванняў грамадзян. Мы таксама лічым, што сёння грамадства пазбаўлена магчымасці змяніць уладу праз выбары, бо выбары ў нас праходзяць непразрыста, альтэрнатыўныя кандыдаты не маюць сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях. Вырашэння гэтых праблем мы будзем патрабаваць ад улады”.

Паводле інфармацыі арганізацыйнага камітэта, шэсце пройдзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі і сімволікай партый і арганізацый сябраў аркамітэта. Выкарыстанне транспарантаў прадугледжана толькі падчас мітынгу на плошчы Свабоды. Арганізатары масавай акцыі таксама звяртаюцца да ўдзельнікаў з просьбай прытрымлівацца заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў: не закрываць твары, не прыносіць з сабой зброю ці імітацыю зброі, не паддавацца на правакацыі, а па ўсіх пытаннях звяртацца для сябраў арганізацыйнага камітэта.

Да ўдзелу ў мітынгу запрошаны прадстаўнікі Брэсцкага гарвыканкама, каб выказаць пазіцыю гарадскіх уладаў з нагоды набалелых праблем як на ўзроўні горада, так і на ўзроўні краіны.

Зараз арганізацыйны камітэт рыхтуе дакладны план мерапрыемства. Ідзе праца над праектамі рэзалюцый, абмяркоўваецца спіс выступоўцаў. Мы заклікаем усіх, хто хоча выступіць на мітынгу ці удзельнічаць у яго арганізацыі і правядзенні, звяртацца ў офісы нашых партый або пісаць арганізатарам у сацыяльных сетках, — дадаў Дзмітрый Шыманскі.

***

Улады забаранілі дэмакратычным актывістам ладзіць вулічную акцыю 25 сакавіка ў Віцебску.

Да гэтага часу не атрыманы адказ на заяўку аб правядзеньні шэсьця 25 сакавіка ў Менску. Хоць паводле закону ўлады павінны агучыць сваё рашэньне не пазьней, чым за 5 дзён.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.