Партыя БНФ » Улады Менску не даюць адказу заяўнікам акцыі на Дзень Волі ў сталіцы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Улады Менску не даюць адказу заяўнікам акцыі на Дзень Волі ў сталіцы

Дададзена 21.03.2017 3:02:41 | 662 праглядаў

Заяўнікам дэманстрацыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі своечасова — за пяць дзён — Менгарвыканкам не прадставіў адказ на заяўку аб правядзеньні масавага мерапрыемства. Такім чынам улады парушаюць закон “Аб масавых мерапрыемствах” і ствараюць перашкоды ў арганізацыі сьвяткаваньня.

20 сакавіка ў 17.00 у Менгарвыканкаме павінная была адбыцца сустрэча з заяўнікамі акцыі, аднак за некалькі гадзін да яе пачатку іх па тэлефоне праінфармавалі аб адмене перамоваў. Старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч і адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі вырашылі наведаць Мінгарвыканкам, каб даведацца асабіста пра лёс заяўкі – паведамляе Радыё Рацыя.

Як паведаміў Радыё Свабода заяўнік акцыі ад Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч, 20 сакавіка пасьля абеду яму паведамілі праз тэлефон, што прызначаная на сёньня сустрэча заяўнікаў з гарадзкімі ўладамі адмененая. Рашэньне пра дазвол ці забарону акцыі 25 сакавіка давядуць да заяўнікаў іншым спосабам. Верагодна, поштай.

«Мне паведамілі, што сустрэча адмяняецца, а рашэньне будзе даведзенае да заяўнікаў іншым спосабам у адпаведнасьці з заканадаўствам. Сёньня апошні дзень, калі ўлады могуць даць адказ. Калі яны сёньня адправяць рашэньне па пошце, то яно ня прыйдзе сёньня ж, а толькі празь дзень ці два. Я лічу, улады разглядаюць розныя сцэнары, рашэньне пакуль не прынятае», — сказаў Касьпяровіч.

Кіраўнік аргкамітэту па сьвяткаваньні 25 сакавіка, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч назваў максымальнае зацягваньне з агучваньнем рашэньня правакацыяй з боку ўладаў:

«Улады вырашылі адцягнуць час, фактычна скраўшы яшчэ адзін дзень у арганізатараў. Гэта пацьвярджае, што ўлады абіраюць канфрантацыйны сцэнар, адмаўляючыся ад дыялёгу з арганізатарамі і заяўнікамі. Менскія ўлады спрыяюць нагнятаньню накручанасьці, няпэўнасьці і дэзынфармаванасьці сярод грамадзтва адносна фармату і маршруту акцыі 25 сакавіка».

Панядзелкавую (адмененую) сустрэчу ў Менгарвыканкаме, дзе гарадзкія ўлады павінны былі агучыць рашэньне наконт акцыі 25 сакавіка, заяўнікам прызначылі на мінулым тыдні — 17 сакавіка.

Таксама на 15 гадзін панядзелку  былі запрошаныя ў Менгарвыканкам і заяўнікі іншай акцыі на 25 сакавіка — актывісты КХП БНФ, яны замаўлялі акцыю ў Кіеўскім сквэры. Зь імі таксама адмовіліся гаварыць і сказалі, што яны атрымаюць адказ пазьней ва ўстаноўленым законам парадку, паведаміў адзін зь лідэраў партыі Юрась Беленькі.

Садоўскі і касьпяровіч напісалі скаргу на незаконныя дзеяньні Менгарвыканкама, якія перашкаджаюць у правядзеньні масавага мерапреымства і парушаюць права грамадзянаў на ўдзел у ммірных сходах.

У сувязі з выкладзеным аргкамітэт па сьвяткаваньні Дня Волі перанёс сваё пасяджэнне з 20 на 21 сакавіка.Напярэдадні гэтай сустрэчы стала вядома, што Менгарвыканкам паўторна запрашае заяўнікаў акцыі на сустрэчу – гэтым разам 22 сакавіка а 15.00.

Заяўка на правядзенне шэсця з нагоды Дня Волі падавалася ў Мінгарвыканкам двойчы, першы раз — 6 студзеня. Улады далі адмоўны адказ. У лісце за подпісам кіраўніка спраў гарвыканкама Ганны Мацельскай гаварылася, што ў гарвыканкам быў пададзены толькі дакумент пад назвай „Абавязацельствы па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства (дэманстрацыі)”, у той час як сама заяўка на правядзенне шэсця пададзеная не была.Акрамя таго, улады горада ўгледзелі ў дзеяннях заяўнікаў парушэнне закона „Аб масавых мерапрыемствах”, які абвяшчае, што „арганізатары масавага мерапрыемства не маюць права аб’яўляць у СМІ, сетцы інтэрнэт або іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і часе яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай ўлёткі, плакаты і іншыя матэрыялы”. На падставе гэтага, паведаміў Мінгарвыканкам, „станоўча вырашыць разгляданае пытанне” аб дазволе шэсця ў Дзень Волі „не ўяўляецца магчымым”.

Заяўнікі акцыі, у сваю чаргу, сцвярджалі, што ў студзені ў Мінгарвыканкам быў перададзены ўвесь пакет неабходных дакументаў. Другая заяўка на правядзенне Дня Волі была пададзеная ў гарвыканкам 8 лютага.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.