Партыя БНФ » Заява аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі-2017
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі-2017

Дададзена 21.03.2017 4:54:16 | 1,133 праглядаў

21 сакавіка аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі -2017 (99-х угодкаў абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы БНР) абвесьціў заяву ў сувязі з грубым парушэньнем заканадаўства ўладамі падчас разгляду заяўкі на правядзеньне сьвяточнай дэманстрацыі на Дзень Волі ў Менску.

Заява аргкамітэта святкавання Дня Волі -2017

Улічваючы безадказнасць і грубае парушэнне заканадаўства з боку ўладаў, якія не выдалі заяўнікам у вызначаны тэрмін адказ на заяўку, аргкамітэт святкавання Дня волі, у які уваходзяць БХД, АГП, БНФ, Рух за свабоду, Рух салідарнасці «Разам» прыняў рашэнне, што акцыя 25 сакавіка будзе праводзіцца па наступным сцэнары:

25 сакавіка 2017, 14-00 збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук, дзе адбудзецца мітынг. Далей шэсце па праспекце Незалежнасці (рух падчас шэсця па ходніках, наколькі гэта будзе магчымым, улічваючы колькасць удзельнікаў) да Кастрычніцкай плошчы, дзе праводзіцца мітынг і акцыя сканчваецца.

Улічваючы негатыўны досвед падзеяў 2010 году, любыя адхіленні ад гэтага сцэнару, у тым ліку працяг руху і выхад на плошчу Незалежнасці,  з’яўляюцца  небяспечнымі і безадказнымі.

Мы заклікаем праваахоўныя органы выканаць свой асноўны абавязак  – забеспечыць канстутыцыйнае права грамадзянаў на правядзенне мірнай акцыі і не перашкаджаць правядзенню мірнага мерапрыемства.

У тым выпадку, калі рух будзе перакрыты, заклікаем удзельнікаў акцыі  не набліжацца да кардонаў і не ўступаць у сутыкненні з супрацоўнікамі міліцыі.

Адзначым свята Дня Волі разам! Жыве  Беларусь!

г.Мінск                                                                                21 сакавіка 2017

17356967_1671381132879105_1505007718_o

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.