Ліда: Затрыманы фронтавец Валерый Мінец, Вітольда Ашурка выклікаюць у міліцыюДададзена 22.03.2017 12:02:03 | 1,031 праглядаў У аўторак, 21 сакавіка, каля 19 гадзін супрацоўнікі Лідскага ДАІ спынілі аўтамабіль сябры Партыі БНФ Валерыя Мінца.
Пра затрыманьне Мінец паведаміў Радыё Свабода праз тэлефон. Ён пасьпеў сказаць, што ехаў у машыне і яго спынілі супрацоўнікі ДАІ. — Мне сказалі, што я мушу праехаць зь імі ў РАУС, і болей нічога не патлумачылі. Я думаю, што на мяне хочуць скласьці пратакол за ўдзел у менскім «Маршы недармаедаў», а затым асудзіць, каб я ня трапіў 25 сакавіка на Дзень Волі ў Менск. Калі Валерый Мінец выйшаў з машыны яго затрымалі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезлі ў Лідскі РАУС – паведамляе Радыё Рацыя. Таксама у Лідзкі РАУС выклікалі актывіста зь Бярозаўкі, сябру Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка. Яму сказалі, што на яго таксама маюць скласьці пратакол за ўдзел у менскім «Маршы недармаедаў».
– Паехаць у Лідскі РАУС, атрымаць напярэдадні Дня Волі некалькі сутак (колькі ўжо дадуць) і адсвяткаваць 25 сакавіка за кратамі лічу для сябе абразай. Пасля правядзення Дня Волі ў Менску і Лідзе, безумоўна, я гатовы адсядзець столькі сутак, колькі мне дадуць, але толькі пасля Дня Волі – сказаў Вітольд Ашурак у камэнтары Радыё Рацыя. Вітольд Ашурак не адмаўляе факту свайго ўдзелу ў “Маршы недармаедаў” 17 лютага і гатовы адбыць любое пакаранне, але пасля Дня Волі. Ён таксама не выключае свайго затрымання непасрэдна 25 сакавіка ў Менску ці на акцыі ў Лідзе, якая мусіць адбыцца 26 сакавіка ў 14 гадзін.
|
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|