Партыя БНФ » Затрыманьні патрыётаў інспіраваны прарасейскімі сіламі ў кіраўніцтве краіны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Затрыманьні патрыётаў інспіраваны прарасейскімі сіламі ў кіраўніцтве краіны

Дададзена 22.03.2017 3:35:41 | 808 праглядаў

Заява Управы Сойму Партыі БНФ

22 сакавіка 2017г.

Партыя БНФ выказвае рашучы пратэст у сувязі з масавымі затрыманьнямі супрацоўнікамі КДБ 21-22 сакавіка 2017 г. грамадзянаў Беларусі, зьвязаных з працаю вайскова-спартовага клюбу “Патрыёт”, зарэгістраванага пры Цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі Ленінскага раёну г. Бабруйску, а таксама незарэгістраванай патрыятычнай суполкі “Белы Легіён”, якая спыніла сваю актыўную дзейнасьць больш за 10 гадоў таму.

Мы расцэньваем гэтыя затрыманьні як інспіраваную прарасейскімі сіламі ў кіраўніцтве краіны акцыю па нэўтралізацыі сапраўдных патрыётаў Беларусі, найбольш адданых абаронцаў незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці нашай Дзяржавы. Падкрэсьленая антыбеларускасьць гэтай акцыі асабліва яскрава выглядае на фоне лаяльнага стаўленьня цяперашніх уладаў да дзейнасьці прарасейскіх парамілітарных груповак, кшталту “Беларускага казацтва”, “Казачага спасу” і д.п., якія па ўсёй Беларусі бесперашкодна праводзяць вайсковую і ідэалягічную падрыхтоўку “салдатаў “рускага сьвету”, у тым ліку з непаўнагадовых грамадзянаў нашай краіны.

У сувязі з гэтым, Партыя БНФ патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых 21-22 сакавіка беларускіх патрыётаў і правядзеньня тэрміновага публічнага расьследваньня ў дачыненьні да асобаў, якія спрычыніліся да гэтай ганебнай антыбеларускай акцыі.

 

 Управа Сойму Партыі БНФ

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.