Партыя БНФ » Суды ў Лідзе скончыліся арыштамі актывістаў БНФ Мінца і Ашурка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суды ў Лідзе скончыліся арыштамі актывістаў БНФ Мінца і Ашурка

Дададзена 23.03.2017 12:12:30 | 724 праглядаў

Суд Лідскага раёна 22 сакавіка пакараў актывістаў Партыі БНФ Валерыя Мінца і Вітольда Ашурка адміністратыўнымі арыштамі на 10 і 12 сутак адпаведна за ўдзел у лютаўскім “Маршы абураных беларусаў” у сталіцы.

МінецЯк паведаміў “Гарадзенскай вясне” сябра Валерыя Мінца, які прысутнічаў на судзе, актывіст не адмаўляў таго, што быў на акцыі ў Мінску, аднак вінаватым сябе не лічыць.

“Ён нічога нават не казаў у сваё апраўданне, пацвердзіў, што быў на акцыі, праўда, вінаватым сябе не прызнаў. Суд адбыўся літаральна за некалькі хвілінаў. Яму далі 10 сутак арышту і адразу павезлі з суду адбываць пакаранне”, - сказаў спадар Аляксандр.

АшуракПадчас другога паседжання, па справе сябры Сойму Партыі БНФ з Бярозаўкі Вітольда Ашурка, былі разгледжаны дзве адміністратыўныя справы. Першая – за ўдзел у мінскай акцыі 17 лютага, другая – за няяўку па позве, якую яму даслалі 19 сакавіка. Галоўны суддзя Лідскага суда, які разглядаў справы, вынес пастанову аб пакаранні актывіста арыштам на 12 сутак па першай справе і штрафам у 5 базавых велічыняў – за няяўку ў міліцыю. Затрымалі Ашурака ў Бярозаўцы, затым прывезлі ў Ліду.

Для адбыцця пакарання актывісты Беларускага народнага фронту накіраваныя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.