Партыя БНФ » Беларусы на сустрэчы ў Сэйме Польшчы: “Спыніць рэпрэсіі!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Беларусы на сустрэчы ў Сэйме Польшчы: “Спыніць рэпрэсіі!”

Дададзена 23.03.2017 10:54:13 | 683 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў у складзе дэлегацыі беларускай грамадзянскай супольнасьці і медыяў узяў удзел у сустрэчы ў польскім Сэйме. Сустрэча была прысвечаная масавым рэпрэсіям супраць палітычных актывістаў, журналістаў і шараговых грамадзянаў, што адбываюцца цяпер у Беларусі.

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці правялі шэаг сустрэчаў у Варшаве: 22 сакавіка яны сустрэліся з намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім, а 23-га правялі дыскусію ў Сэйме Польшчы.

bia-oruscy-opo-660x440У складзе дэлегацыі — намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў, адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Ўладзімер Някляеў, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, адна зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, адказны сакратар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» (зачынены ўладамі ў 2003 годзе) Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

22 сакавіка МЗС Польшчы выступіў з заявай, у якой выказаў заклапочанасьць арыштамі актывістаў і журналістаў у Беларусі і нагадаў, што санкцыі былі прыпыненыя ўзамен на пазытыўныя сыгналы.

Беларускія ўдзельнікі сустрэчаў прынялі зварот да дэпутатаў Сейма і Сената Польшчы:

“Сёння Беларусь перажывае цяжкую сітуацыю. Няўдалая эканамічная палітыка уладаў за апошнія 22 гады прывяла да вострага эканамічнага крызісу. Гэты крызіс выклікаў хвалю сацыяльных пратэстаў, якія працягваюцца ў Беларусі ўжо другі месяц. Ўзмацніліся рэпрэсіі, якім падвяргаецца таксама польская дыяспара. У той жа час сітуацыя ў Беларусі становіцца ўсё больш цяжкай. Разам з эканамічнай катастрофай і пагрозай з боку Расеі ў краіне спее сур’ёзныя маральны, культурны і духоўны крызіс.

Менавіта ў гэтую цяжкую хвіліну незалежная Беларусь мае патрэбу ў дапамозе з боку самага блізкага суседа Польшчы і ўсяго Еўрапейскага Саюза. Мы павінны выпрацаваць спосабы, каб схіліць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і кампрамісу з грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнай апазіцыяй.

Толькі кампраміс і перамовы ўладаў з апазіцыяй могуць сёння выратаваць незалежнасьць Беларусі і спыніць звальванне краіны ў глыбіню сацыяльнага хаосу і рэгіянальнай нестабільнасці. Самі беларускія ўлады не ў стане гэтаму перашкодзіць.

У імя адказнасці за будучыню Беларусі, беларускае грамадства павінна стаць часткай палітычнага працэсу і мірных пераменаў унутры краіны. Мы лічым, што для будучыні Беларусі і ўнутранага кансэнсусу ў найбліжэйшай будучыні павінныя быць арганізаваны дэмакратычныя выбары, згодна з дэмакратычнымі нормамі, згодна з прадпісаннямі, якіх прытрымліваюцца ва ўсім вольным свеце – свабодная палітычная канкурэнцыя, галоснасьць і сумленны падлік галасоў.

Звяртаемся да ўладаў Рэспублікі Польшча – бліжэйшага гістарычнага і этнічнага суседу – з просьбай аб падтрымцы нашых дзеянняў, накіраваных на правядзенне дыялогу паміж уладамі і беларускім грамадствам. Аказаныя і раней нашаму народу дружба, дабрыня, а таксама досьвед Польшчы сёння нам асабліва патрэбныя для захавання незалежнасці Беларусі.

Незалежнасць Беларусі таксама з’яўляецца глыбінным інтарэсам Польшчы “.

17426187_1829078507417805_5414189679763847031_n

Вынікам пасяджэння стаў дакумент, у якім камісія замежных спраў Сейма запатрабавала ад польскага ўрада вострай рэакцыі на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

Кажа дэпутат Сейма з „Грамадзянскай платформы” Роберт Тышкевіч:

– Сеймавая камісія замежных спраў перакананая, што адзіным спосабам перамогі над грамадскім і гаспадарчым крызісам, які закрануў Беларусь, з’яўляецца пачатак дыялогу з грамадскай супольнасцю і дэмакратычнай апазіцыяй. Прагрэс на дарозе дыялогу і дэмакратызацыі, а таксама спыненне рэпрэсій, павінны быць катэгарычнымі ўмовамі нармалізацыі палітычных адносін з Польшчай і Еўразвязам.

Дакумент быў прыняты ўсімі сябрамі сеймавай камісіі. Дэпутат ад кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Малгажата Гасеўска зазначыла, што палітыка польскага ўрада ў дачыненні да Лукашэнкі будзе напрасткі залежыць ад таго, ці спыняцца ў Беларусі рэпрэсіі:

– Калі палітыка прэзідэнта Лукашэнкі будзе працягвацца, а не дай Божа яшчэ ўзмоцніцца пасля пратэстаў, чаго мы ўсе баімся, то палітыка польскага ўраду таксама зменіцца. Пра гэта прэзідэнт Лукашэнка павінен ведаць.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.