Партыя БНФ » Янукевіч: Праціўнікі нармалізацыі адносін справакавалі гэты абсурд
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Янукевіч: Праціўнікі нармалізацыі адносін справакавалі гэты абсурд

Дададзена 23.03.2017 11:12:29 | 818 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў Беларускаму Радыё Рацыя хвалю рэпрэсіяў, якую абрынуў рэжым Лукашэнкі на беларускае грамадства.

янукевіч-12Да рэпрэсіяў Аляксандра Лукашэнку падштурхнуў страх перад нарастаючай хваляй народных пратэстаў супраць Дэкрэту №3 аб дармаедах. А ўсе ведаюць, што адным з асноўных палітычных інстынктаў кіраўніка Беларусі з’яўляецца ўжыванне гвалту ў любой незразумелай сітуацыі,

– лічыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Склалася, напэўна, у Аляксандра Лукашэнкі, я дапускаю, і не без дапамогі асобных сілавікоў, якія былі незацікаўленыя тым станам рэчаў, калі рэпрэсіі былі прыпыненыя. Думаю, безумоўна, не без іхняга ўдзелу, удзелу прарасейскай пятай калоны, у Аляксандра Лукашэнкі стварылася ўражанне, што сапраўду сітуацыя складаная, альбо можа пачаць хістацца.

Самым надзейным сродкам забеспячэння ўстойлівасці ўлады з’яўляюцца, на думку Аляксандра Лукашэнкі, ціск на грамадства і рэпрэсіі, што мы, на жаль, зараз масава назіраем у Беларусі, – сказаў Аляксей Янукевіч. Але гэта ставіць пад пагрозу адносіны з дэмакратычным Захадам. Безумоўна, заходнія палітыкі вымушаныя будуць рэагаваць на рэпрэсіі ў Беларусі. І безумоўна, калі сітуацыя ў бліжэйшы час не будзе адкручана назад і нармалізаваная, стасункі з Захадам, дыялог з ім афіцыйнага Менску будзе моцна абмежаваны, – лічыць Аляксей Янукевіч.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.