Партыя БНФ » Сябру БНФ Эдварда Дмухоўскага з Гародні арыштавалі на 15 сутак
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябру БНФ Эдварда Дмухоўскага з Гародні арыштавалі на 15 сутак

Дададзена 24.03.2017 12:01:01 | 632 праглядаў

23 сакавіка ў Гародні працягнуў працу судовы карны канвеер. На гэты раз судзілі ўдзельнікаў мітынгу 15 сакавіка, які адбыўся ў горадзе над Нёманам у гонар Дня Канстытуцыі.

sud-dmuchouskiНайбольш жорстка ўлады паставіліся да сябры Партыі БНФ  і праваабаронцы Эдварда Дмухоўскага.

Пастановай сумнавядомай суддзі Алены Пятровай яго арыштавалі на 15 сутак (артыкул 23.34, частка 3). Гэтая ж суддзя засудзіла жыхара Гародні Валерыя Курчэўскага да штрафу 15 базавых велічынь (артыкул 23.34, частка 1).

Іншы суддзя Дзмітрый Бубенчык засудзіў прафсаюзнага актывіста Васіля Корабава да штрафу 7 базавых велічынь (артыкул 23.34, частка 1).

Трэцяя суддзяНаталля Козел, якая вядомая многія гады сваімі карнымі пастановамі ў дачыненні да грамадскіх актывістаў, аштрафавала яшчэ двух чалавек: маладзёна Віталя Дзюка, які 15 сакавіка трымаў на плячах бел-чырвона-белы сцяг, на 15 базавых велічынь (артыкул 23.34, частка 1, а прадстаўніцу Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валянціну Навумаву па суме двух артыкулаў (23.34, частка 1 і 23.4 – непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) агулам на 15 базавых (13 плюс 2).

Правабаронцы адзначаюць прагназаваны заказны характар адміністрацыйных працэсаў, якія маюць характар палітычнага пераследу.

http://harodniaspring.org/files/images/sources/sazon-i-dmuch.jpg

Паводле рэгіянальнага сойту “Гарадзенская Вясна

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.