Партыя БНФ » У Магілёве затрыманы сябра Партыі БНФ Аляксандар Страх
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Магілёве затрыманы сябра Партыі БНФ Аляксандар Страх

Дададзена 25.03.2017 7:18:30 | 712 праглядаў

Актывіст Беларускага народнага фронту да разгляду адміністрацыйнай справы будзе знаходзіцца ў ізалятары для часова затрыманых. Пра гэта паведамілі ў Ленінскім аддзеле міліцыі. У чым віна пэнсіянэра, пакуль невядома.

Аляксандр-Страх-2Зьняволілі Аляксандра Страха 24 сакавіка. Пра візыт міліцыянтаў актывіст паведаміў свайму аднапартыйцу Аляксандру Шаўцову. Зь яго словаў, спачатку «госьці» настойліва грукаліся ў дзьверы, а затым адключылі электрычнасьць.

«Усё, яны прыйшлі», — пасьпеў сказаць Аляксандар Страх, і сувязь зь ім перарвалася.

Актывіст 15 сакавіка быў на мітынгу магілёўскага «Маршу недармаедаў». У дзень правядзеньня акцыі пратэсту пазьбег затрыманьня.

Аляксандар Страх — вайсковы пэнсіянэр. Служыў у флёце. Даглядае сына-інваліда.

Паводле рэгіянальнага парталу 6tv.by

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.