Партыя БНФ » У Слуцку затрыманыя Віталь Амяльковіч і Юлія Балакір
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слуцку затрыманыя Віталь Амяльковіч і Юлія Балакір

Дададзена 25.03.2017 7:30:45 | 707 праглядаў

Увечары 24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі каардынатара Руху “За свабоду” па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча.

АмяльковічПра гэта інтэрнэт-газеце “Салідарнасць” паведаміла відавочца затрымання:

- Мы выпадкова сустрэліся ў краме «Белмаркет». Віталь мне сказаў, што за ім сочаць. Я адказала: у цябе параноя! А праз некалькі хвілін яго ўзялі на выхадзе з крамы. Да яго падышлі двое мужчын у цывільным, паказалі пасведчанні, сказалі, што затрымліваюць па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Узялі пад рукі і павезлі на нейкім чорным аўтамабілі.

Паводле яе словаў, Віталь Амяльковіч 25 сакавіка збіраўся ехаць у Мінск на Дзень Волі.

Пасля затрымання дома ў Амяльковіча правялі ператрус: забралі ноўтбук, тэлефон, сістэмны блок, плакат “Слуцкі збройны чын”, выявы з Мілінкевічам и “Белсат не БТ”.

Па наяўнай інфармацыі, актывіста абвінавачваюць у закліку да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, распаўсюджанага ў сацсетках. Віталь знаходзіцца ў Слуцкім РАУС.

“З прычыны Амяльковіча”, як патлумачыла міліцыя сваякам у тэлефанаванні на 102, затрымана Юлія Балакір. Жанчыну спыніла ДАІ, калі яна вярталася дадому з працы (працуе таксісткай). Інспектары, не назваўшы прычыны затрымання, загадалі праехаць за імі.

Дзяніс Балакір, муж Юліі, паехаў у Слуцкі РАУС даведацца, што з жонкай. Апоўначы з ім там правялі прафілактычную гутарку “аб недапушчальнасці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах”. Таксама супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што машыну таксі, на якой ездзіць Юлія, правяраюць – ці не знаходзіцца яна ў угоне.

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.