Партыя БНФ » Акцыя на Дзень Волі ў Віцебску: затрыманы фронтавец Лявон Аўтухоў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Акцыя на Дзень Волі ў Віцебску: затрыманы фронтавец Лявон Аўтухоў

Дададзена 25.03.2017 7:43:18 | 881 праглядаў

Усе акцыі, якія плянаваліся ў Віцебску, былі забароненыя. Тым ня менш прадстаўнікі віцебскіх дэмакратычных сіл вырашылі выйсьці ў цэнтар гораду, да іх далучыліся іншыя гараджане.

6E351778-0A33-42A9-AD89-DA9646AC1243_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_sПаводле віцебскага актывіста Партыі БНФ  Хрыстафора Жаляпава, апоўдні на плошчы Перамогі сабралася каля 100 чалавек:

«Сьпярша ўсё выглядала так, што большасьць прысутных — гэта журналісты, у тым ліку прадстаўнікі дзяржаўнага тэлебачаньня, а таксама супрацоўнікі міліцыі, у форме і без. Гараджане спачатку стаялі наводдаль, але потым усе згуртаваліся. Супольна было прынята рашэньне прайсьці па цэнтральнай вуліцы Леніна».

Тэкставы анлайн з акцыі рабіў Беларускі партал TUT.BY

Апоўдні на плошчы ПерамогіАпоўдні на плошчы Перамогі

Ідзе калёна

Ідзе калёна Праваабаронца Павал Левінаў размаўляе з прэсай

Праваабаронца Павал Левінаў размаўляе з прэсайХрыстафор Жаляпаў (у цэнтры)

Сябра Сойму Партыі БНФ Хрыстафор Жаляпаў (у цэнтры)

На акцыю прыйшлі нязгодныя з Дэкрэтам № 3

На акцыю прыйшлі нязгодныя з Дэкрэтам № 3

Cупрацоўнікі міліцыі

Cупрацоўнікі міліцыі

Калёна прайшла частку маршруту, які плянавалі заяўнікі акцыі, забароненай Віцебскім аблвыканкамам — па цэнтральнай вуліцы гораду, да помніка князю Альгерду. Да калёны па дарозе далучаліся мінакі, і каля помніка сабралася ўжо пад дзьве сотні чалавек. Міліцыя назірала, але ня ўмешвалася.

Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі

Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі

Пасьля кароткіх прамоваў каля помніка людзі пачалі разыходзіцца. І ўжо пасьля акцыі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС затрымалі аднаго з самых яскравых прамоўцаў — сябру Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, які прыехаў у Віцебск з райцэнтру Гарадок. У пастарунак забралі і здымачную групу тэлеканалу «Белсат», якая прыехала зь Менску, — журналістку Вольгу Чайчыц і відэаапэратара Андрэя Козела. Праваабаронцы спрабуюць высьветліць далейшы лёс усіх затрыманых.

Поўнае відэа з акцыі ў Віцебску ад тэлеканала Белсат:

Як паведамляецца, пасьля мітынгу мог быць затрыманы і сябра Сойму Партыі БНФ Хрыстафор Жаляпаў (падрабязнасьці ўдакладняюцца).

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.