Партыя БНФ » Рада БНР рашуча асуджае гвалтоўныя дзеяньні лукашэнкаўскага рэжыму
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рада БНР рашуча асуджае гвалтоўныя дзеяньні лукашэнкаўскага рэжыму

Дададзена 25.03.2017 10:45:53 | 578 праглядаў

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі рашуча асуджае гвалтоўныя дзеяньні сілавых структураў лукашэнкаўскага рэжыму супраць грамадзянаў падчас мірных сьвяточных дэманстрацыяў 25 сакавіка 2017 году.

 25 сакавіка — галоўнае сьвята беларускага народу і адзначэньне падзеі, ад якой бярэ адлік гісторыя сучаснай беларускай дзяржаўнасьці. У гэты дзень Беларусь упершыню абвесьціла сябе незалежнай дэмакратычнай дзяржаваю. У будучыні гэты дзень без сумневу будзе галоўным дзяржаўным сьвятам Беларусі.

Перашкаджаючы беларусам сьвяткаваць 25 сакавіка, дыктатарскі рэжым на чале з грамадзянінам Аляксандрам Лукашэнкам, які як мінімум ад 1999 году незаконна займае пасаду Прэз дэнта Рэспублікі Беларусь, у чарговы раз прадэманстраваў сваю антыбеларускую і антыдэмакратычную натуру, а таксама сваю беспасярэднюю пераемнасьць з таталітарнай савецкай акупацыйнай уладай.

Злачынствам, зьдзейсьненым пэрсанальна Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама асобамі, што бяруць непасярэдні ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянаў Беларусі, у будучыні будзе дадзеная належная юрыдычная ацэнка, як гэта адбылося ўва ўсіх іншых краінах Усходняй Эўропы пасьля іхнага вызваленьня з-пад савецкай акупацыі або просавецкіх камуністычных дыктатураў.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных 25 сакавіка і напярэдадні гэтае даты, чый лік складае некалькі соцень чалавек.

Рада БНР зьвяртае ўвагу міжнароднай супольнасьці на факты далейшых яскравых парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, адсутнасьць будзь-якога прагрэсу ў справе дэмакратызацыі.

Рада БНР заклікае краіны Эўрапейскага Зьвязу, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Канаду і іншыя краіны Вольнага Сьвету ажыцьцявіць актыўны палітычны і эканамічны ціск на прорасейскую дыктатуру ў Беларусі з мэтай неадкладнай дэмакратычнай трансфармацыі і павагі да правоў чалавека ў Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.